Вы тут

Паслугі пошты і электрасувязі падаражэюць


Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 84 ад 27 лістапада 2018 года. Каментуючы згаданы дакумент, у міністэрстве нагадалі, што паслугі электрасувязі і паштовай сувязі з'яўляюцца сацыяльна значнымі, і тарыфы на іх рэгулююцца дзяржавай.


Нягледзячы на мерапрыемствы, якія праводзяцца аператарамі сувязі па зніжэнні сабекошту паслуг, яны ўсё роўна застаюцца стратнымі. Узровень кампенсацыі насельніцтвам паслуг тэлефоннай сувязі не перавышае 90 %, паштовай сувязі — 85 %. Таму прынятае рашэнне аб павышэнні тарыфаў з'яўляецца крокам да выхаду на поўную акупнасць гэтых паслуг.

Тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання павысяцца ў наступных памерах: абаненцкая плата за асноўны тэлефон для фізічных асоб — на 27 капеек у месяц; пачасовая плата за мясцовыя тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб — на 0,05 капейкі за хвіліну; пачасовая плата за міжгароднія тэлефонныя злучэнні — на 0,1 капейкі за хвіліну для фізічных асоб і на 0,11 капейкі за хвіліну для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Павышэнне тарыфаў складзе ад 7,3 % да 9,6 %.

Што датычыцца паслуг паштовай сувязі, то перасылка фізічнымі асобамі простай паштовай карткі, ліста, бандэролі вагой да 20 грамаў падаражэе на 6 капеек, ці на 14,3 %; перасылка кожных наступных 20 грамаў паштовых адпраўленняў — на 1 капейку, або на 33, 2 %. Павышэнне тарыфаў на паштовыя паслугі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледжана ў тых жа памерах.

Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 16 снежня 2018 года.

Разам з тым у рамках падрыхтаванага праекта Закона «Аб натуральных манаполіях» Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапанавала выключыць паслугі электрасувязі і паштовай сувязі са сфер натуральных манаполій. Гэта азначае адмену прамога цэнавага рэгулявання і развіццё канкурэнцыі ў гэтых сферах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».