Вы тут

Да дня нараджэння Багдановіча «Беларусь 3» падрыхтаваў тэматычны эфір


Да дня нараджэння Максіма Багдановіча тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў тэматычны эфір. Так, на працягу тыдня ў міжпраграмных відэароліках свае любімыя вершы паэта чытаюць людзі, вядомыя ў сферы мастацтва і культуры: Алена Спірыдовіч, Вячаслаў Шарапаў, Уладзімір Мішчанчук і іншыя.


9 снежня праграма «Запіскі на палях. Максім Багдановіч: з дому на Радзіму» раскажа цікавыя факты, што не ўвайшлі ні ў адзін падручнік па беларускай літаратуры. А ўвечары сацыякультурны канал прапануе гледачам цыкл песень Уладзіміра Мулявіна «Вянок», які «Песняры» ўпершыню выканалі ў 1991 годзе ў Нью-Ёрку, а месяцам пазней — на сцэне Белдзяржфілармоніі, і з таго часу праграма цалкам нідзе не гучала. Адрадзіць часткова згублены нотны матэрыял удалося толькі сёлета, і праект набыў новае гучанне з Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам імя І. Жыновіча.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Вяртанне «Вянка»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?