Вы тут

Літаратурны вечар «Дзялюся крыламі» пройдзе ў Мінску 10 студзеня


Вершы, музыка, фірменны гумар наўпрост з Аўцюкоў, сустрэча з героямі дзіцячых часопісаў і знакамітымі землякамі, наведванне тры ў адным кніжнай, маляванай і фотавыстаўкі — усё гэта абяцаюць гасцям арганізатары літаратурнага вечара «Дзялюся крыламі». Гэтая імпрэза, зладжаная да 40-гадовага юбілею пісьменніка Уладзіміра Ліпскага на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка», пройдзе ў сталічным Тэатры юнага гледача 10 студзеня 2019 года.


У праграме творчага вечара — вершы аўтара ў выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, рэжысёра і артыста Валерыя Анісенкі, пісьменнікаў Анатоля Зэкава і Васіля Дранько-Майсюка, папулярнага спевака Івана Буслая, пераможцаў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» і іншых цікавых персон. Акрамя таго, павіншаваць любімага пісьменніка прыедуць госці з розных куткоў краіны: чытачы дзіцячых часопісаў «Вясёлка» і «Буся», сябры — народныя гумарысты з Аўцюкоў, акцёры батлеечнага тэатра бібліятэкі імя Васіля Віткі, якія «ажывяць» урыўкі з розных кніг Уладзіміра Ліпскага. Акрамя таго, госці імпрэзы змогуць ацаніць выстаўку фатографа і відэографа Дзмітрыя Сапсая, выстаўку малюнкаў да новага рамана Уладзіміра Ліпскага «Цар», што рыхтуецца да выдання, набыць кнігі і часопісы «Вясёлка», «Буся» і «Домік» — і адразу атрымаць аўтограф пісьменніка.

Білеты на літаратурны вечар «Дзялюся крыламі» ўжо можна заказаць у касах тэатра.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Вясёлкавы юбілей

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.