Вы тут

Беларуска ўпершыню ўвайшла ў топ-5 фіналістак на «Міс свету»


А новай каралевай прыгажосці стала прадстаўніца Мексікі.


На кітайскім курорце Санья прайшоў 68-ы маштабны і відовішчны фінал найстарэйшага міжнароднага конкурсу прыгажосці “Міс свету”. Мінчанка Марыя Васілевіч, якая на працягу месяца разам з саперніцамі з іншых 117 краін свету ўдзельнічала ў адборачных этапах, упершыню за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым форуме прабілася ў топ-5 фіналістак і атрымала тытул “Міс свету Еўропа”. Карону пераможцы журы прысудзіла ўдзельніцы з Мексікі, 26-гадовай Ванесе Понсе дэ Леон, а званне першай віцэ-міс – прадстаўніцы Тайланда Нікалін Пічапа Лімснукан. У пяцёрцы лідараў таксама дзяўчаты з Уганды і Ямайкі.

На фінальным шоу, якое доўжылася каля 3 гадзін, канкурсанткі прадстаўлялі нацыянальныя касцюмы і танцы народаў свету (прычым кожная выходзіла са сцягам сваёй краіны), а таксама дэманстравалі эфектныя вячэрнія ўборы, адказвалі на пытанні журы і раскрывалі свае творчыя здольнасці.

Пра новую “Міс свету” вядома, што Ванеса чытае лекцыі ў Нацыянальным інстытуце моладзі, працуе вядучай і ўваходзіць у савет дырэктараў рэабілітацыйнага цэнтра для дзяўчат, захапляецца дайвінгам і любіць валейбол. А акрамя ўсяго іншага, сур’ёзна займаецца мадэлінгам і нават перамагла ў пятым сезоне рэаліці-шоу “Топ-мадэль па-мексіканску”,

Паводле конкурснага палажэння, “Міс свету” ахвяруе свой грашовы прыз на дабрачыннасць і цягам наступнага года будзе жыць у Лондане, прымаючы ўдзел у сацыяльна значных, гуманітарных акцыях. Зрэшты, як абвясцілі сёння арганізатары, усе пяцёра фіналістак, у тым ліку і наша суайчынніца, далучацца да вялікага дабрачыннага турнэ.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота missworld.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.