Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра найбольш актуальныя падзеі выхадных.


Фота sputnik.by

1. Ірына Крыўко ўваходзіць у дзясятку наймацнейшых біятланістак агульнага заліку пасля першага этапу Кубка свету. У актыве беларускі 87 ачкоў. Нагадаем, на стартавым адрэзку сезона ў славенскай Паклюцы Ірына Крыўко заняла 14-е месца ў індывідуальнай гонцы і атрымала 27 ачкоў, у спрынце яна стала 17-й (24 ачкі), а ў гонцы праследавання заняла сёмае месца (36 балаў).

Іншыя беларускія біятланісткі пасля выступлення ў Славеніі заліковых ачкоў не маюць. Узначальвае агульны залік Кубка свету італьянка Даратэя Вірэр — 144 ачкі. Другое месца (131 бал) у Кайсы Мякярайнен з Фінляндыі.

Другі этап Кубка свету па біятлоне прыме з 13 да 16 снежня аўстрыйскі Хахфільцэн.


2. Андрэй Казусёнак стаў пераможцам абсалютнага Кубка свету па самба на прызы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, прысвечанага 80-годдзю самба. У турніры, які адбыўся ў Сочы, прымалі ўдзел 16 наймацнейшых атлетаў свету ў абсалютнай вагавой катэгорыі. Трохразовы чэмпіён свету і чатырохразовы пераможца чэмпіянатаў Еўропы ў катэгорыі да 100 кг Андрэй Казусёнак выйграў усе чатыры свае сустрэчы.

Трэцяе месца на турніры заняў яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Юрый Рыбак.


3. Валейбалісткі «Мінчанкі» прайгралі саперніцам з «Сахаліна» ў расійскай суперлізе з лікам 2:3. Пасля пяці тураў у расійскай суперлізе ў актыве каманды Віктара Ганчарова пяць ачкоў і дзявяты радок у табліцы. Валейбалісткі «Сахаліна» з 11 баламі размясціліся на трэцім месцы.

Чарговы матч у суперлізе «Мінчанка» правядзе 23 снежня і прыме на сваёй пляцоўцы краснадарскае «Дынама». Сталічная каманда 14—15 снежня згуляе ў Кубку Беларусі, а 19 снежня прыме ў Лізе чэмпіёнаў італьянскую «Навару».


4. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова атрымаў шостую перамогу ў гульнях SЕHА-лігі. У матчы 11-га тура чэмпіёны Беларусі ў Скоп'е абыгралі македонскі «Металург» з лікам 34:28. Самымі выніковымі ў складзе пераможцаў сталі Шыме Івіч і Петар Джорджыч, якія закінулі па 10 мячоў.

Брастаўчане набралі 18 ачкоў і займаюць 5-е месца ў турнірнай табліцы. Лідзіруе македонскі «Вардар», у якога 27 ачкоў.

Наступную сустрэчу гэтага турніру БГК імя Мяшкова правядзе 12 снежня на паркеце брэсцкага спарткомплексу «Вікторыя» супраць сербскага клуба «Жэлезнічар».


5. Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» атрымалі другую перамогу ў матчах Адзінай лігі ВТБ. У дамашняй сустрэчы з рыжскім ВЭФам «драконы» былі мацнейшыя — 91:84.

Нагадаем, у цяперашнім чэмпіянаце «Цмокі» перамаглі на выездзе саратаўскі «Аўтадор» з лікам 99:95, а таксама саступілі дома польскаму клубу «Зялёна Гура» — 71:88, казахстанскай «Астане» — 86:93, расійскім камандам: «Ніжняму Ноўгараду» — 78:87, краснаярскаму «Енісею» — 73:95 і ў гасцях пермскай «Парме» — 83:92 і маскоўскаму ЦСКА — 88:119.

Цяпер «Цмокі» займаюць перадапошняе, 13-е, месца, апярэджваючы толькі ВЭФ. Наступны паядынак Адзінай лігі ВТБ мінчане правядуць 16 снежня ў Краснадары супраць расійскага клуба «Лакаматыў-Кубань».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.