Вы тут

Беларуска-чэшскае міжпарламенцкае супрацоўніцтва набывае новае дыханне


Учора ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча намесніка старшыні ніжняй палаты беларускага парламента Баляслава ПІРШТУКА з чэшскай дэлегацыяй на чале з дэпутатам ніжняй палаты парламента Чэшскай Рэспублікі, кіраўніком чэшска-беларускай міжпарламенцкай групы дружбы Даніэлем ПАЎЛАСАМ.


Баляслаў Пірштук з задавальненнем адзначыў, што адносіны з чэшскімі калегамі набываюць пазітыўны і дынамічны характар.

Віцэ-спікер ахарактарызаваў адносіны з чэшскімі дэпутатамі на міжнародных пляцоўках як добрыя і падзякаваў ім за падтрымку падчас пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое адбылося ў ліпені 2017 года ў Мінску.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў закрануў таксама тэму садзейнічання развіццю эканамічных сувязяў паміж краінамі. «Беларускі бок вельмі зацікаўлены, каб раслі тэмпы гандлёва-эканамічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, — сказаў ён. — У нас з'явілася пэўная станоўчая дынаміка за апошнія два-тры гады, але раней паказчыкі былі больш важкімі, гэта значыць, што патэнцыял вышэйшы».

Баляслаў Пірштук выказаў задаволенасць ростам долі высокатэхналагічных паслуг ва ўдзельнай вазе ўзаемнага гандлю. Ён падкрэсліў зацікаўленасць у стварэнні сумесных вытворчасцяў, у супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі, транспарту, прамысловасці, інфармацыйных тэхналогій, турызме.

«У наступным годзе ў канцы красавіка — пачатку мая мы правядзём канферэнцыю па падтрымцы праекта эканамічнага Шаўковага шляху, у якой, па папярэдніх даных, возьме ўдзел 23 дзяржавы. Запрашаю вашых калег, думаю, гэта будзе цікава, бо тэма прасоўвання ідэі «Адзін пояс — адзін шлях» дастаткова актуальная для многіх дзяржаў Еўропы, асабліва для бізнес-структур», — анансаваў віцэ-спікер.

Апроч іншага, парламентарыі абмеркавалі тэму міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Віцэ-спікер прапанаваў актывізаваць работу над сумеснымі дакументамі ў галіне навукі, тэхналогій, абароны інвестыцый, у сферы культуры мемарандумам паміж міністэрствамі юстыцыі дзвюх краін.

У сваю чаргу Даніэль Паўлас выказаў упэўненасць, што гэта сустрэча, як і будучыя, закладваюць аснову добрых сувязяў паміж Чэхіяй і Беларуссю. «У сучасным свеце шмат праблем, але я перакананы, што супрацоўніцтва паміж народамі — залог паляпшэння сітуацыі, — сказаў ён. — У мінулым у нас было шмат агульных тэм, і пасля апошніх парламенцкіх выбараў у Чэхіі наш урад настроены на аднаўленне былых адносін».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Вясна ўзімку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».