Вы тут

Хто не будзе аплачваць «камуналку» па поўнай па Дэкрэце №3?


Пашырыўся пералік тых, каго не будуць уключаць у базу даных не занятых у эканоміцы грамадзян. Змены прапісаны ў пастанове Саўміна ад 8 снежня 2018 года № 881.


Так, акрамя выпадкаў, агучаных уладамі раней, утрыманцамі не будуць лічыцца ўласнікі маёмасці (заснавальнікі, удзельнікі) камерцыйных арганізацый, за выключэннем акцыянерных таварыстваў. Не ўзнікне пытанняў да сужэнцаў маладых рабочых (служачых), якія прыступілі да работы па размеркаванні ці накіраванні ў мясцовасць, дзе напружаная сітуацыя з працаўладкаваннем. Раней такая норма датычылася толькі мужоў і жонак маладых спецыялістаў. Сужэнцы дыпламатаў, якія знаходзяцца за мяжой, таксама не трапяць у спісы незанятых.

Не будуць уносіць у базы тых, хто знаходзіцца пад дыспансерным наглядам з-за хранічных ці зацяжных псіхічных захворванняў. Але гэта не распаўсюджваецца на грамадзян з сіндромам залежнасці ад алкаголю, наркотыкаў ці таксічных рэчываў.

Тым, каму да пенсіі застаецца год, таксама няма падстаў хвалявацца. Пры фарміраванні базы за першае паўгоддзе ў яе не будуць уключаць грамадзян, якія на 1 студзеня наступнага года дасягнуць агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, за другое паўгоддзе — тых, каму выходзіць на пенсію 1 ліпеня наступнага года. Падлеткі, маладзейшыя за 18 гадоў, у спіс незанятых таксама не ўносяцца.

У базе будзе больш інфармацыі аб утрыманцах, чым заяўлялася раней. Напрыклад, туды занясуць звесткі пра дату прызнання недзеяздольным, ідэнтыфікацыйны нумар і дату нараджэння дзіцяці, даты пазбаўлення бацькоўскіх правоў і аднаўлення ў іх.

Даведвацца пра тое, што трэба аплаціць паслугі ЖКГ па поўным тарыфе, незанятыя жыхары краіны будуць праз свае жыроўкі.

У краіне створаць таксама адзіную базу даных грамадзян, якія навучаюцца. Весці яе будзе галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».