Вы тут

Апытанка: як вы ставіцеся да сартавання смецця?


Падводзім вынікі нашай трэцяй апытанкі на экалагічную тэму


У першым пытанні мы папрасілі чытачоў адказаць, якія ж віды адходаў яны сартуюць. Большасць рэспандэнтаў раздзяляюць паперу, пластык, шкло і небяспечнае смецце — батарэйкі і ртутныя лампы. Такіх назбіралася прыкладна 2/3. Крыху меней людзей сартуюць метал і старыя рэчы. А дваццаць працэнтаў рэспандэнтаў займаюцца гэтым у дачыненні да арганічных адходаў — травы і старога лісця.

Пільныя чытачы заўважаць, што калі скласці гэтыя лічбы, то атрымаецца перавышэнне ста працэнтаў. Усё правільна: справа ў тым, што гэтае пытанне прадугледжвала магчымасць некалькіх варыянтаў адказу.

А вось наступны вынік прыемна парадаваў. Тры чвэрці рэспандэнтаў стараюцца выкарыстоўваць чыстыя пакеты некалькі разоў. Шостая частка апытаных і ўвогуле карыстаецца торбамі, зробленымі з экалагічна чыстых матэрыялаў.

Яшчэ адзін важны аспект — правільная ўтылізацыя адпрацаваных батарэек. Гэты металічны цыліндр змяшчае ў сабе шмат цяжкіх і шкодных металаў, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе: свінец, нікель, цынк, марганец, кадмій. Адна батарэйка можа забрудзіць да дваццаці квадратных метраў тэрыторыі!

Некалькі гадоў таму ў гандлёвых пунктах пачалі з'яўляцца спецыяльныя кантэйнеры, у якія можна выкінуць нерабочыя батарэйкі. І гэта прынесла свае вынікі: тры чвэрці ўдзельнікаў апытання выбіраюць менавіта такі шлях пазбаўлення ад небяспечнага смецця. А 8 % апытаных стараюцца карыстацца акумулятарамі, якія можна перазарадзіць дзясяткі разоў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Наш інтэрактыўны праект з чытачамі працягваецца. Даведацца, наколькі мы «экасвядомыя», можна з нашай новай апытанкі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.