Вы тут

Міністр абароны анансаваў змены ў адтэрміноўках ад арміі


Сёння словы на вернасць народу і Радзіме ўрачыста вымавілі каля 9 тысяч салдат, якія былі прызваны на тэрміновую службу і службу ў рэзерве. Больш за дзве з паловай тысячы зрабілі гэта ў 72-м Аб'яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Напярэдадні прысягі камандзіры сустрэліся з роднымі і блізкімі навабранцаў, адказаўшы на пытанні датычна побыту і асаблівасцяў службы.


— Двойчы на год, пасля заканчэння падрыхтоўкі новага папаўнення, мы прыводзім яго да прысягі, — сказаў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў. — Гэта ўрачысты дзень не толькі для войска, але і для бацькоў салдат, якія цяпер будуць атрымліваць ваенна-ўліковую спецыяльнасць. Я ўдзячны бацькам за выхаванне сыноў. Упэўнены, што ў кожнай сям'і ім далі тое, што трэба даць маладому чалавеку — добрыя адносіны да калектыву, краіны і доўгу перад Радзімай.

Андрэй Раўкоў асобна закрануў тэму адтэрміновак ад войска. Зараз каля 80% маладых людзей па розных прычынах не атрымлівае ваенна-ўліковую спецыяльнасць. Што не самым лепшым чынам адбіваецца на абароназдольнасці краіны.

— Адзіны шлях, які нам бачыцца, — гэта ўнясенне пэўных зменаў у заканадаўчыя дакументы, — працягвае Андрэй Раўкоў. — Гэта будзе зроблена ў вызначанай ступені неабходнасці ва ўмовах абароны правоў маладых людзей. Натуральна, застануцца адтэрміноўкі, якія тычацца сямейнага становішча, стану здароўя і іншых пытанняў. Узброеныя Сілы ніякім чынам не зацікаўлены ў тым, каб хворы малады чалавек прызываўся ў войска.

Андрэй Раўкоў нагадаў, што нядаўна былі павышаны больш чым удвая грашовыя выплаты салдатам тэрміновай службы. Таксама Міністэрства абароны зацікаўлена ў тым, каб юнакі, якія адслужылі ў войску, мелі прыярытэты пры паступленні на дзяржаўную службу, у ВНУ, атрыманні месца ў інтэрнаце.

— Таксама мы займаемся пытаннямі ўладкавання належнага побыту салдат. Сённяшняя армія — далёка не тая, у якой служылі бацькі цяперашніх вайскоўцаў. Іншымі сталі казармы, палігоны, тэхніка, зніклі некаторыя ранейшыя нарады...

Радавы Ілья Рубіс родам з Кобрына. Ваенная тэматыка для яго не стала нязведанай пляцоўкай. Наадварот, хлопец чатыры гады вучыўся ў Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы.

— Я спачатку хацеў стаць сувораўцам, але не прайшоў туды па конкурсе. Затым паступаў у ліцэй МНС у Гомелі, але адгаварылі бацькі. Праз год я стаў кадэтам. Мой дзед ваенны, служыў у войсках ППА ў Азербайджане. Ды і бацька праходзіў службу на Балтыйскім флоце. Таму расказваць пра войска на ўласным прыкладзе было каму. Тут жа я стану ракетчыкам, буду працаваць на комплексе "Ігла". Раней захапляўся тапаграфіяй, вывучэннем мясцовасці. У Печах я прывык да новай абстаноўкі літаральна за два дні. Дапамагло кадэцкае мінулае. Вядома, што тым, у каго падобнага досведу няма, адаптавацца ў новых умовах будзе цяжэй. Таму як магу, дапамагаю сваім саслужыўцам у спазнаванні многіх патрэбных побытавых рэчаў.

Сёння навабранцы адправіліся ў сваё першае звальненне. Увечары яны мусяць вярнуцца ў свае часці. Наперадзе іх чакаюць вучоба, баявыя стрэльбы, палявыя выхады на вайсковай тэхніцы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.