Вы тут

Стала вядома афіцыйная назва новай царквы ва Украіне


Памесная царква, якая была створана ў Кіеве на Аб'яднаўчым саборы ўкраінскіх праваслаўных цэркваў, афіцыйна называецца Праваслаўная царква Украіны.


Пра гэта ў Facebook паведаміў прэс-сакратар УПЦ Кіеўскага патрыярхату арцыбіскуп Яўстрацій Зара. "Афіцыйная назва, паводле статуту - Праваслаўная царква Украіны. Таксама можна ўжываць УПЦ (не блытаць з МП)", - напісаў ён.

Таксама прэс-сакратар удакладніў, што тытул прадстаяцеля Праваслаўнай царквы Украіны - Блажэнны Епіфан, мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны.

УНІАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?