Вы тут

Мінфін: Падаткі стануць больш дружалюбнымі, але не менш лёгкімі


Пра гэта заявіў журналістам міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Максім Ермаловіч.


— Бюджэт на 2019 год у параўнанні з яго намінальным аб'ёмам сёлета не павялічваецца, — растлумачыў журналістам Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Максім Ермаловіч пасля дакладу кіраўніку дзяржавы аб дапрацаваных бюджэтных дакументах. — І гэта азначае, што ўжо ў рамках таго бюджэту, які будзе сфарміраваны і прадстаўлены на разгляд парламентарыям, закладзена пэўная эканомія па ўсіх кірунках.

Гэта не азначае зніжэння якасці бюджэтных паслуг, падкрэсліў міністр. "Сацыяльныя  кірункі выдаткаў бюджэту павялічваюцца тэмпамі, якія ўдвая перавышаюць узровень інфляцыі, — аргументаваў ён. — Мы чакаем, што па асноўных артыкулах бюджэту — ахова здароўя, адукацыя, сацыяльаня палітыка — рост выдаткаў у рэальным выражэнні будзе складаць 6,7 %.  Бюджэт традыцыйна захоўвае сваю сацыяльную накіраванасць, нягледзячы на складанасці, звязаныя з рэалізацыяй падатковага манёўру. Разам з фондам сацыяльнай абароны насельніцтва на розныя віды сацыльных выдаткаў будзе накіроўвацца больш за 60 % усіх сродкаў, якія мае дзяржава. Гэта дастаткова вялікі аб'ём рэсурсаў: заробкі бюджэтнікаў, пенсіі, стыпендыі, дапамогі. Тое, што непасрэдна выплочваецца грамадзянам нашай краіны".

Што датычыцца эканоміі, то яна закране выдаткі на ўтрыманне дзяржаўных органаў, бюджэтных арганізацый, якія не звязаны з іх асноўнай дзейнасцю.

Каментуючы праведзеную работу над  падатковым кодэксам, Максім Ермаловіч сказаў: "Па пытаннях, на якія захоўваюцца розныя меркаванні ў грамадстве і дзяржаўных структурах, выпрацавана адзіная пазіцыя. Разгледжана каля 35 набольш значных для работы бізнеса пытанняў. Рэдакцыя падатковага кодэксу, па нашым меркаванні, адпавядае ранейшым  патрабаванням".

Міністр запэўніў, што праект значна спрашчае падатковае заканадаўства і адміністраванне, пры гэтым істотнага зніжэння падатковай нагрузкі не ўтрымлівае.

Што датычыцца зніжэння павышаючых каэфіцыентаў да ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку, то даходы мясцовых бюджэтаў ад гэтага не пацерпяць, лічыць Максім Ермаловіч. Справа ў тым, што сумарна агульны каэфіцыент, які выкарыстоўваюць абласныя Саветы дэпутатаў, і зараз не перавышае лічбы "два" (да гэтага органы мясцовага самакіравання мелі права  павышаць каэфіцыент да 2,5).

Магчымыя страты ад падатковага манёўру ў Расіі закладзены ў бюджэт Беларусі на 2019 год і складаюць больш за 600 мільёнаў рублёў. "Такім чынам, бюджэт адаптаваны да негатыўнага сцэнарыя развіцця перамоў з Расіяй, магчымасці далейшага скарачэння выдаткаў былі выкарыстаны максімальна", — атрымалі журналісты чарговы каментарый з вуснаў высокапастаўленага дзяржслужачага на адну з самых абмяркоўвальных сёння тэм.  Гэта азначае, што бюджэт сфарміраваны такім чынам, каб у выпадку, калі дамоўленасці з Расіяй не будуць дасягнутыя,  рызыкі для сацыяльнай сферы (заробкі работнікаў бюджэтных арганізацый, рэалізацыя дзяржаўных праграм) не было. Калі  будзе прынята рашэнне пра кампенсацыю, то  гэта стане дадатковым даходам, які будзе залічаны ў рэзервовы фонд і накіроўвацца па рашэнні Прэзідэнта на рост дабрабыту грамадзян Беларусі, рэалізацю важнейшых інфраструктурных праектаў, пагашэнне дзяржаўнага доўгу. "Ад вынікаў перагавораў залежыць не столькі сітуацыя з  выкананнем бюджэту ў наступным годзе, колькі магчымасці больш хутка вырашаць задачы, якія ставіць кіраўнік дзяржавы, — рэзюмаваў міністр.

Каментуючы журналістам вынікі нарады ў кіраўніка дзяржавы з нагоды дапрацаваных праектаў рэспубілканскага бюджэту на 2019 год і новай рэдакйцыі Падатковага кодэксу Беларусі, намеснік кіраўніка Адміністарцыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў праінфармаваў, што даручэнне Прэзідэнта ўнесці праекты бюджэта і Падатковага кодэкса на разгляд парламентарыям будзе зроблена ўжо сёння. “У хуткі час бюджэты будуць вызначаны па мясцовых органах улады, якія сфарміруюць свае бюджэты на 2019 год", — сказаў ён.  На думку Снапкова, бюджэт на наступны год стабільны, стандартны і збалансаваны.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».