Вы тут

Снегапад справакаваў пад Брэстам некалькі аварый


На захадзе Брэсцкай вобласці за суткі выпала дэкадная норма ападкаў. Больш за ўсё снегу намяло ў ваколіцах Брэста. У панядзелак зафіксавана некалькі аварый. Спецыялісты звязваюць іх з няправільным рэжымам руху ва ўмовах снегападу.


Дарожна-транспартнае здарэнне на трасе Брэст — Высокае адбылося ранкам у панядзелак. Кіроўца легкавіка не ўлічыў умовы надвор'я, не справіўся з кіраваннем і вылецеў на сустрэчную паласу. Гэта справакавала сутыкненне з маршрутным мікрааўтобусам «Брэст — Высокае». У выніку аварыі кіроўца легкавіка загінуў.

Яшчэ адно лабавое сутыкненне адбылося ў Івацэвіцкім раёне. Там кіроўца неабдумана пайшоў на абгон і збіў сустрэчную машыну, тры чалавекі з якой трапілі ў бальніцу.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.