Вы тут

Беларускі фільм «Хрусталь» не трапіў у шорт-ліст прэтэндэнтаў на «Оскар»


У катэгорыі "Лепшы замежны фільм", кароткі спіс намінантаў якой змешчаны на афіцыйным сайце oscars.org, беларускага рэжысёра Дар'і Жук з фільмам "Хрусталь", які расказвае пра падзеі сярэдзіны 90-ых, няма.


Стоп-кадр са стужкі "Хрусталь".

Як, зрэшты, няма і расійскіх карцін "Сабібор" – рэжысёрскага дэбюта Канстанціна Хабенскага, а таксама "Спітак" Аляксандра Котта. Барацьбу за прэмію "Оскар" працягнуць іншых 9 кінастужак з 87 прэтэндэнтаў, якія першапачаткова разглядаліся ў гэтай катэгорыі:

  • "Ніколі не адводзь позірк" (у арыгінальным варыянце мае назву "Работа без аўтарства")  рэж.Фларыян Хенкель фон Донерсмарк (Германія),
  • "Вінаваты" рэж.Густаў Мелер (Данія),
  • "Айка" рэж.Сяргей Дварцавы (Казахстан),
  • "Пералётныя птушкі" рэж.Крысціна Гальега і Сіра Гера (Калумбія),
  • "Капернаум" рэж.Надзін Лабакі (Ліван),
  • "Рома" рэж.Альфонса Куарон (Мексіка),
  • "Халодная вайна" рэж.Павел Паўлікоўскі (Польшча),
  • "Палаючы" рэж.Лі Чхан-дон (Паўднёвая Карэя),
  • "Магазінныя зладзюжкі" рэж.Хіракадзу Карээда (Японія).

Акрамя таго, арганізатары апублікавалі кароткія спісы "Оскара" яшчэ ў 8 катэгорыях: "Лепшы дакументальны фільм", "Лепшы кароткаметражны ігравы фільм", "Лепшы грым і прычоскі", "Лепшае музычнае афармленне", "Лепшая песня да фільма", "Лепшы анімацыйны фільм", "Лепшая анімацыйная кароткаметражная стужка" і "Лепшыя візуальныя эфекты".

Нагадаем, 91-ая цырымонія ўручэння галоўных узнагарод Амерыканскай кінаакадэміі пройдзе 24 лютага 2019 года ў Галівудзе і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлесеткі АВС, а таксама ў больш як 225 краінах па ўсім свеце.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».