«Ніхаа» — азначае «добры дзень» па-кітайску. Такое шчырае прывітанне гучала днямі ў кабінетах Жодзінскай жаночай гімназіі. Сюды з'ехаліся педагогі з розных школ, гімназій, каб больш даведацца пра гісторыю і культуру Кітая, абмяняцца вопытам вывучэння кітайскай мовы. Зразумела, што самымі аўтарытэтнымі суразмоўнікамі ў такім выпадку былі самі носьбіты мовы — жыхары далёкай краіны.
Кітай прадстаўлялі запрошаныя студэнты з горада Ланьчжоў, якія займаюцца ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. На сустрэчу яны прывезлі кніжныя выданні, рэчы з мясцовага ўжытку, нацыянальную вопратку.
Адбылася цікавая размова пра музеі Кітая і інавацыі, вывучэнне кітайскай мовы беларускімі школьнікамі, развіццё беларускага кітаязнаўства. Жодзінскія педагогі правялі майстар-клас па вырабе кітайскіх ліхтарыкаў і сувеніраў, упрыгожаных іерогліфамі.
Пабываць на семінары «Кітай і Рэспубліка Беларусь» мне ўдалося дзякуючы запрашэнню яго арганізатараў — «Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі» і аддзела па адукацыі, спорце і турызме Жодзінскага гарвыканкама.
Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара
Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.