Вы тут

Са студзеня насельніцтва будзе пакрываць выдаткі ЖКП на 100%, акрамя цяпла


З новага года насельніцтва будзе пакрываць выдаткі на ЖКП у поўным аб'ёме, акрамя цеплазабеспячэння. Пра гэта заявіў сёння ў парламенце першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў:


- Субсідзіраванне паслуг пасажырскага транспарту прагназуецца ў суме 315,1 мільёна рублёў. Для субсідзіравання жыллёва-камунальных паслуг прадугледжваецца 541 мільён рублёў з улікам павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на пяць долараў у эквіваленце. Меркаванае павышэнне тарыфаў дасць магчымасць забяспечыць з 1 студзеня 2019 года стопрацэнтнае пакрыццё затрат насельніцтвам па ўсіх паслугах, акрамя цеплазабеспячэння.

У цэлым, па словах Юрыя Селіверстава, законапраект аб рэспубліканскім бюджэце прадугледжвае правядзенне кансерватыўнай бюджэтнай палітыкі пры ўзмацненні сацыяльнай накіраванасці выдаткаў.

- Праект бюджэту накіраваны на захаванне макраэканамічнай стабільнасці і забеспячэнне збалансаванага росту эканомікі, - рэзюмаваў першы намеснік міністра фінансаў.

sb.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.