Вы тут

Дзе страчвае бюджэт?


Гэта звязана з недасканалай распрацоўкай перадпраектнай дакументацыі. Дагаворы заказчыкаў з праектнымі арганізацыямі ў такіх выпадках заключаюцца без поўнага комплексу зыходных даных, што прыводзіць да карэктавання праекта і яго падаражання.


Большасць аб'ектаў выяўлена ў горадзе Астравец, дзе зараз вядзецца актыўнае будаўніцтва ў сувязі з размяшчэннем тут будучай АЭС. Не заўсёды праекты паступаюць у канчатковым выглядзе, часам яны патрабуюць дапрацоўкі. Так, унясенне змяненняў у аб'ект забудовы мікрараёна № 2 у Астраўцы са школай на 765 вучняў зацягнула праектныя работы на паўгода, што прывяло да павелічэння першапачатковага кошту больш чым у пяць разоў, ці на 315 тысяч рублёў. Таксама на паўгода зацягнуліся праектныя работы па будаўніцтве ў тым жа Астраўцы раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Адпаведна і кошт праекта вырас на 20 тысяч рублёў. На 72 тысячы рублёў павялічыўся кошт праектных і пошукавых работ на адным з аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння.

Не ўкладваюцца ў тэрміны праектных работ на аб'екце будаўніцтва сярэдняй школы з басейнам у мікрараёне Паўднёвы горада Гродна. У выніку — патрэбны дадатковыя датацыі з бюджэту больш чым на 7 тысяч рублёў.

З мэтай аптымізацыі расходаў спецыялістамі КДК накіраваны прапановы заказчыкам, падрадчыкам і праекціроўшчыкам па прымяненні сучасных тэхналогій і інжынерных рашэнняў. У выніку такіх рэкамендацый за 2018 год удалося сэканоміць больш за 12 млн рублёў, якія накіраваны на іншыя праблемныя пытанні.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.