Вы тут

Дэпутаты і сенатары завяршылі год


Учора адбылося закрыццё сесій у ніжняй і верхняй палатах беларускага парламента. Акрамя таго, на сумесным пасяджэнні перад дэпутатамі і членамі Савета Рэспублікі выступіў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка. Ён расказаў пра вынікі работы і кірункі развіцця прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексу краіны.


Захаваць устойлівасць

Намеснік прэм'ер-міністра паведаміў, што ў краіне забяспечана эканамічная раўнавага ў цэлым: курс рубля ўстойлівы, крэдыты сталі больш даступныя, узровень заробкаў дазваляе падтрымліваць попыт на айчынныя прадукты.

Прамысловы сектар Беларусі развіваецца хутчэй, чым у іншых краін ЕАЭС. Мы не толькі вырабілі сёлета больш, але і лепш прадавалі сваю прадукцыю. Запасы гатовай прадукцыі складаюць менш за 60 % да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, і гэта найменшы паказчык за шэсць апошніх гадоў.

Асобна віцэ-прэм'ер спыніўся на рызыках у нафтагазавай сферы, якія звязаны з пачаткам у Расійскай Федэрацыі падатковага манеўру. У выніку два нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі ў наступным годзе не далічацца 240 мільёнаў долараў, бюджэт не атрымае падаткаў на суму 143 мільёны долараў. Акрамя таго, нафтапрадукты ў Беларусі могуць падаражэць на 5—7 % і аказацца даражэйшымі за расійскія. Таму перамовы з Расійскай Федэрацыяй працягваюцца.

Ігар Ляшэнка паведаміў, што ў наступным годзе плануецца запусціць першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі магутнасцю 1170 мегават. Ён нагадаў, што ўвод БелАЭС дазволіць замясціць да 5 мільярдаў кубічных метраў імпартуемага прыроднага газу і знізіць яго долю ў паліве на вытворчасць энергіі з 95 да 60 %. Акрамя таго, на 10 мільёнаў тон зменшыцца выкід парніковых газаў штогод і знізяцца выдаткі на вытворчасць электраэнергіі.

«Сёння створаны дастатковыя перадумовы для ўстойлівага развіцця прамысловага і энергетычнага комплексу краіны, што павінна адыграць вызначальную ролю ў дасягненні пастаўленых прагнозных паказчыкаў як на 2019 год, так і на ўсю бягучую пяцігодку», — запэўніў народных абраннікаў Ігар Ляшэнка.

Савет Рэспублікі ўхваліў «бюджэтны пакет»

Асноўным «ньюсмэйкерам» падчас работы над прыняццем бюджэту стаў міністр ведамства, якое падрыхтавала дакумент, Максім ЕРМАЛОВІЧ. Ён расказаў, куды пойдзе сёлетні прафіцыт:

— На сённяшні дзень Міністэрствам фінансаў падрыхтаваны праект указа кіраўніка дзяржавы па ўдакладненні паказчыкаў бюджэту 2018 года. Мы чакаем, што частка прафіцыту будзе накіравана на рашэнне тых задач, якія ўзнікалі на працягу года. І частка прафіцыту таксама будзе накіравана на пагашэнне даўгавых абавязацельстваў з апярэджаннем графіка.

Прафіцыт павінен скласці менш за 2 % ад ВУП. Па словах Максіма Ермаловіча, чакаецца ў наступным годзе і павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду на 5,5 %. Пры гэтым дадатковыя меры будуць рэалізаваны ў адносінах да нізкааплатных катэгорый насельніцтва для павышэння іх заробкаў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Надзеі і абавязкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».