Вы тут

Выдавецтва «Маладая гвардыя» падпіша дамоўленасць з «Белкнігай»


Найстарэйшае на постсавецкай прасторы расійскае выдавецтва, якое праз некалькі год адзначыць векавы юбілей, плануе заключыць прамую дамову з ААТ «Белкніга», што дазволіць прадаваць свае кнігі ў Беларусі без пасрэднікаў і знізіць канчатковы кошт.


«Мы спадзяёмся, што заключэнне дамовы дазволіць беларускім чытачам набываць кнігі па прымальнай, адэкватнай цане – меркавана яна зменшыцца ўдвая», – адзначае выканаўчы дырэктар выдавецтва «Маладая гвардыя» Раман Касыгін.

Набыць кнігі і атрымаць аўтографы іх аўтараў, дарэчы, можна будзе ўжо ў лютым на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Выдавецтва плануе прывезці не толькі навінкі і найлепшыя ўзоры з самай вядомай сваёй серыі «Жыццё знакамітых людзей», але і запрасіць на выставу некаторых герояў гэтых кніг, напрыклад, праслаўленага хакеіста, заслужанага майстра спорту СССР Аляксандра Мальцава. Таксама прадставіць ужо другое выданне кнігі «Айцец Іаан (Крэсцьянкін)» наш суайчыннік, беларускі тэле- і радыёвядучы, пісьменнік, гісторык, сцэнарыст і журналіст Вячаслаў Бандарэнка, які супрацоўнічае з выдавецтвам ужо 15 гадоў і выпусціў тут шэраг біяграфічных кніг і зборнікаў пра герояў не так даўно мінулых часоў.

Прадстаўнікі выдавецтва адзначаюць, што вельмі зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з беларусамі – прычым не толькі з кнігавыдаўцамі, але перадусім з новымі аўтарамі: прафесійнымі літаратарамі з Саюза пісьменнікаў, журналістамі, гісторыкамі, якія маглі б папоўніць серыю «Жыццё знакамітых людзей» біяграфіямі нашых знакамітых суайчыннікаў – палітыкаў, спартсменаў, дзеячаў культуры, герояў Вялікай Айчыннай вайны і г.д.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Андрэя САЗОНАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».