Вы тут

Жыхару Рэчыцкага раёна, які прымушаў людзей жабраваць, асуджаны на 3 гады


У Магілёве вынеслі прысуд 25-гадоваму ўраджэнцу Рэчыцкага раёна, які прымушаў людзей жабраваць.


Тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 300 базавых велічынь — такі прысуд вынесены абвінавачанаму за яго злачынныя дзеянні.

«Звязда» да гэтай крымінальнай справы звярталася яшчэ падчас яе расследавання. Па версіі следства, падпольны бізнес быў наладжаны на поўную сілу. Пад уплыў зламысніка траплялі псіхалагічна залежныя людзі, бязвольныя, якія нічым не займаліся, жылі часовымі заробкамі. Мужчына прапаноўваў ім разавую работу па рамонце кватэр, а на самай справе прымушаў займацца жабрацтвам. Паднявольныя папрашайнічалі ў Магілёве, Гомелі, Барысаве, Мінску і нават Маскве. Гаспадар забяспечваў іх неабходным інвентаром — інваліднымі крэсламі, адпаведным адзеннем. Агульная выручка за дзень складала часам каля 100 рублёў, але «работадаўца» забіраў гэтыя грошы сабе, а «работнікам» плаціў па мінімуме.

Са студзеня 2017 года да красавіка 2018-га мужчына на незаконных дзеяннях зарабіў 47 тысяч рублёў. Ад яго дзеянняў пацярпелі дзевяць чалавек, большасць з якіх жанчыны ва ўзросце да 35 гадоў. Сувязь са светам яны не гублялі, маглі нават выйсці ў інтэрнэт. Але, каб з'ездзіць да родных, ім трэба было прасіць дазволу і грошай у гаспадара. Крымінальная справа была распачатая пасля таго, як адна з пацярпелых звярнулася ў міліцыю. Яна заявіла, што мужчына патрабуе за яе свабоду тысячу долараў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».