Вы тут

Сёння БелТА спаўняецца сто гадоў


БелТА адзначае свой юбілей 23 снежня. Штодня беларуская інфармацыйная служба праз навіны піша сучасную гісторыю краіны. Падчас урачыстага мерапрыемства ў Нацыянальнай бібліятэцы прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў узнагародзілі супрацоўнікаў агенцтва ганаровымі граматамі.


«Беларускае тэлеграфнае агенцтва з'яўляецца аператыўнай і дакладнай крыніцай навін пра падзеі ў Беларусі і ў свеце і па праве ўваходзіць у лік вядучых айчынных СМІ. Брэнд БелТА карыстаецца заслужанай павагай і даверам сярод шматлікіх замежных партнёраў, сумесна з якімі сёння паспяхова рэалізуюцца яркія медыяпраекты, ажыццяўляецца актыўны абмен перадавымі тэхналогіямі», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды 100-годдзя БелТА, якое на ўрачыстым мерапрыемстве ў Нацыянальнай бібліятэцы зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір ЖАЎНЯК.

«БелТА — гэта ў першую чаргу людзі, калектыў, — адзначыў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч. — Тое, як яны па крупінках збіраюць інфармацыю, якая запатрабавана іншымі СМІ, — найвялікшы прафесіяналізм, найвялікшая заслуга. Вялікі вам дзякуй за тое, што вы асвятляеце ўсе напрамкі развіцця нашай дзяржавы і фарміруеце хроніку нашай Беларусі».

Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ, міністр інфармацыі, падкрэсліў: «Сотні навін штодня генерыруюцца ў інфармацыйную прастору, прыходзяць у інфармацыйныя і сацыяльныя сеткі, друкаваную перыёдыку. І гэта яшчэ не ўся ваша праца. Гэта і вялікі архіў фатаграфій, якім карыстаюцца тысячы тых, каму трэба скласці летапіс нашай краіны. Гэта і друкаваная перыёдыка, якую робяць супрацоўнікі вашага агенцтва, кнігі, якія паказалі, што вы яшчэ і сур'ёзнае выдавецтва. Безумоўна, гэта работа застанецца на стагоддзі».

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат