Вы тут

На чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні балельшчыкі прыедуць з усяго свету


На чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Мінску балельшчыкі прыедуць з усяго свету, да старту турніру засталося крыху больш за месяц, а палову білетаў ужо купілі замежнікі.


Больш за ўсё замежных балельшчыкаў прыедзе з Расіі (80 % ад усіх замежных продажаў). На другім месцы краіны Еўрасаюза (12 %), прычым найбольш актыўнымі з іх аказаліся Вялікабрытанія, Латвія і Германія. На трэцім месцы Украіна (7 %). Ёсць продажы і за межамі Еўропы — на чэмпіянат прыедуць аматары з Японіі, Кітая, Чылі і іншых краін.

— Мы бачым сур'ёзную цікавасць да чэмпіянату Еўропы ў Мінску. На турнір прыедуць наймацнейшыя фігурысты кантынента, а цэны на білеты ў нас — самыя даступныя за апошнія дзесяць гадоў, — адзначае Юлія Комлева, старшыня Беларускага саюза канькабежцаў.

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату — 23 студзеня. Спаборніцтвы будуць праходзіць з 23 студзеня да 26 студзеня ўключна. 21 і 22 студзеня гледачы змогуць наведаць афіцыйныя трэніроўкі. Закрые чэмпіянат 27 студзеня гала-канцэрт з удзелам прызёраў спаборніцтваў.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.