Вы тут

Адкрыта аддзяленне траўматалогіі і артапедыі Брэсцкай абласной бальніцы


Пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрылі аддзяленне траўматалогіі і артапедыі Брэсцкай абласной бальніцы.


Аддзяленне траўматалогіі і артапедыі справіла наваселле. Урачы і пацыенты пераехалі ў поўнасцю абноўленае і аснашчанае па-сучаснаму памяшканне. Умовы лячэння хворых і работы персаналу сталі непараўнальна лепшымі. Калідоры, палаты, лячэбна-працэдурныя памяшканні вылучае стыльны дызайн у бела-шэрых адценнях, а цяпер яшчэ і ў навагоднім афармленні.

Як паведаміў галоўны ўрач бальніцы Аляксандр КАРПІЦКІ, затраты на рамонт аддзялення склалі каля 380 тысяч рублёў. Цяпер тут стала магчыма размясціць 45 ложкаў у трохмесных палатах з санвузламі. Ёсць і палаты павышанай камфортнасці.

За год у названым аддзяленні праводзіцца каля 1100 аперацый, з іх 200 высокатэхналагічных і 200 складаных. Разам з навукоўцамі брэсцкія траўматолагі ўкаранілі дыферэнцыраваны падыход да лячэння астэаартрозаў буйных суставаў. За год выконваецца да 500 аперацый па пратэзаванні буйных суставаў. Урачы аддзялення выязджаюць таксама ў бальніцы горада і вобласці для аказання экстраннай дапамогі. Траўматолагі-артапеды пастаянна павышаюць свой узровень на базе айчынных і замежных клінік. Паводле слоў загадчыка аддзялення Сяргея КІСЯЛЯ (на фота), плануецца пашыраць спектр медыцынскіх умяшанняў. Маецца на ўвазе ўвядзенне прэпаратаў пад кантролем ультрагукавога даследавання, для гэтага закуплены УГД-датчык. У планах на наступны год — прымяненне клетачных прэпаратаў — ад ствалавых клетак да клетак коснага мозгу — для лячэння артапедычнай і траўматалагічнай паталогіі.

Вядома, такому аддзяленню было вельмі патрэбна сучаснае памяшканне. І яно яго атрымала.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Загаловак у газеце: Самыя сучасныя аперацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?