Цырк – гэта заўсёды казка. З дзяцінства была мара трапіць у закуліссе цырка і ўбачыць хоць адным вочкам, як адбываецца чароўнае прадстаўленне.
Мара спраўдзілася. Упершыню ў Беларусь прыехаў Брыльянтавы цырк Якуціі. Сумесна з Белдзяржцыркам самы паўночны цырк планеты прадставіў навагодні праект “Цяпло вечнай мерзлаты”.
Спектакль напоўнены старажытнымі легендамі народа Саха і сабраў у сабе ўсё самае таямнічае, містычнае і казачнае. Экзотыка Поўначы, яркія, маляўнічыя касцюмы і самабытная музыка - сапраўднае «Цяпло вечнай мерзлаты».
Гледачы змогуць убачыць прадстаўленне да 13 студзеня.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.