Вы тут

Прэзідэнт правёў нараду па супрацоўніцтве з Расіяй


Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй. Тэмы ўзаемадзеяння абмеркавалі напярэдадні рабочай паездкі ў Крэмль і сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая павінна адбыцца 25 снежня.


«Мы заўсёды падкрэслівалі значнасць гэтага ўзаемадзеяння. Усебаковы характар нашых адносінаў мае сур’ёзнае значэнне не толькі для Беларусі, але таксама і для Расіі. Яны будуюцца на сістэмнай і, самае галоўнае, планавай аснове», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён патлумачыў, што ўсе рашэнні прынятыя: і на Вышэйшым дзяржаўным савеце Саюзнай дзяржавы, і на саюзным Саўміне, і ў іншых фарматах.

«На жаль, як я часта кажу, яны не заўсёды выконваюцца, — адзначыў Прэзідэнт. — Дарэчы, паўгады таму на ўзроўні Вышэйшага дзяржаўнага савета былі зацверджаны прыярытэтныя напрамкі і першачарговыя задачы развіцця Саюза на наступныя пяць год. То-бок праграма дзейнічае. Мы доўга да яе рыхтаваліся, вычлянялі кожнае пытанне, узгаднялі і прапісвалі. Усё, на што здольныя мы, і на што была здольная, перш за ўсё, Расійская Федэрацыя. У плане падрыхтоўкі ў той час многія нашы прапановы аб больш цеснай інтэграцыі не былі падтрыманы».

Тым не менш, напрамкі, па якіх прымаліся рашэнні, ахопліваюць найшырэйшы спектр: макраэканоміка, бюджэтная, прамысловая, знешняя палітыка, транспартная прастора, міграцыя, ахова здароўя, культура і іншае. Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу: «Мы шчыльна наблізіліся да стварэння адзінага паліўна-энергетычнага рынку, ідзём да фарміравання агульнай прававой прасторы Саюзнай дзяржавы». Ён нагадаў, што ў сярэдзіне гэтага года абедзве краіны павінны былі пачаць вырашаць пытанні па цэнах на газ, а таксама па нафце ў сувязі з падатковым манеўрам Расіі. Аднак тэрміны фактычна сарваныя. «І наша частка дэлегацыі заўтра на перамовах з Расіяй, і расійская частка павінны будуць адказаць на гэта пытанне: чаму прынятае двумя прэзідэнтамі рашэнне не было выканана сёлета?» — рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён заўважыў: «Перамовы будуць няпростымі, вы ўсе гэта выдатна ўяўляеце. Я хацеў б абмеркаваць з вамі, як будзем рухацца далей у рашэнні інтэграцыйных пытанняў, непрыхільна шануючы суверэнітэт дзвюх краін і асабліва выбар нашых народаў – расіян і беларусаў».

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што на наступны год цэны на газ урэгуляваныя, хай даражэй, чым у Расіі. «Што датычыцца падатковага манеўра, дакладней цэн на нафту, сітуацыя змянілася тры гады таму. На працягу гэтых трох гадоў з-за падатковага манеўру, як я ўжо казаў, мы згубілі амаль 4,5 мільярда долараў. Мы разумеем, што ў бліжэйшыя гады, прыкладна да 2024 года, – гэта яшчэ каля 10,5 мільярдаў мы панясем стратаў», — прывёў лічбы Прэзідэнт і дадаў, што ўсё гэта адбываецца нягледзячы на абяцанні з боку Расіі аб кампенсацыі страт. «І потым раптам усё спынілася. Я хацеў бы атрымаць адказ на пытанне: чаму спыніліся гэтыя перамовы, калі ўсё, у прынцыпе, было гатовае для прыняцця рашэння нават на саюзным Саўміне ў Брэсце?», — запытаў Прэзідэнт.

Таксама кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў абмеркаваць перспектывы партнёрства, прэм’ер-міністр Сяргей Румас даклаў пазіцыю ўрада.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».