Вы тут

Памёр заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашталапаў


Памёр мастацкі кіраўнік беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята" заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашталапаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал "Беларусь 1".


У ліпені 2018 года ён адсвяткаваў свой 70-гадовы юбілей. Амаль паўстагоддзя прысвяціў мастацтву. Працаваў у трупе балета Дзяржаўнага народнага хору Беларусі і ў першым складзе ансамбля "Харошкі". Правобраз маладога Анатоля Кашталапава намаляваны ў мазаічных пано на фасадзе дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі.

Быў разнапланавым характэрным танцоўшчыкам і музыкам. На аснове сабранага ў розных рэгіёнах Беларусі і апрацаванага ім фальклору Анатоль Кашталапаў стварыў музычна-харэаграфічную ( "Музыкі граюць") і песенна-музычную ( "Застольная") кампазіцыі, танцы і інш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Янка Купала дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, Бянігны Іванаўны, лежачы ў калысцы ў Вязынцы.

Грамадства

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Банда рабаўнікоў «трапілася» дзякуючы адбіткам спецыяльнай прылады.

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.

Грамадства

Шматдзетная маці з Полацка расследуе складаныя крымінальныя справы

Шматдзетная маці з Полацка расследуе складаныя крымінальныя справы

Наталля Івашчанка, якая служыць у Полацкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта, выхоўвае траіх дзяцей.