Вы тут

Без трафеяў не застаняцеся!*


Ельскі лясгас знаходзіцца на поўдні Гомельшчыны. Як самастойная арганізацыйна-гаспадарчая адзінка лясгас быў арганізаваны ў 1936 годзе на базе лясоў Ельскага леспрамгаса.


Асноўныя паказчыкі перавыкананы

Дырэктар Ельскага лясгаса Яўген МАТУЗКА гаворыць, што за 11 месяцаў гэтага года забяспечана выкананне ўсіх паказчыкаў па лесагаспадарчай дзейнасці і прамысловай вытворчасці:

— У выніку суцэльных і выбарачных санітарных высечак драўніны нарыхтавана 176 тысяч кубічных метраў, зроблена лесааднаўленне і лесаразвядзенне на плошчы 366 гектараў. Планавае заданне па паступленні выручкі ад рэалізацыі прадукцыі выканана на 116 % і складае 10 307 тысяч рублёў. Тэмп росту да мінулага года — 133 %, а рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 26 %. Пастаянны попыт мае прадукцыя дрэваапрацоўкі Ельскага лясгаса. Дарэчы, за 11 месяцаў года было выраблена10,7 тысячы кубічных метраў піламатэрыялаў. Усяго адгружана на экспарт лесапрадукцыі на 1582 тысячы долараў.

Сёлета пачала ажыццяўляцца мадэрнізацыя лесапільнага цэха. Хутка ў лясгасе будзе ўстаноўлена новая лінія лесапілавання, што дазволіць павялічыць аб'ёмы драўніны, якая перапрацоўваецца, выпускаць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю і, адпаведна, атрымаць дадатковы прыбытак ад рэалізацыі. Запуск лініі запланаваны на люты наступнага года. Ёсць планы ў 2020 годзе купіць завод для вытворчасці пелетаў. Тым самым пашырыцца вытворчасць, павялічыцца колькасць рабочых месцаў. Адпаведна — і прыбыткі Ельскага лясгаса.

З кожным годам адміністрацыйныя будынкі і тэрыторыі Ельскага лясгаса становяцца ўсё больш прыгожымі. Было закончана капітальнае будаўніцтва Скараднянскага лясніцтва, пабудаваны гаражы ў Валаўскім лясніцтве і на тэрыторыі лясгаса, уведзена ў эксплуатацыю пажарная вышка ў Зашырскім лясніцтве, да канца гэтага года завершыцца рэканструкцыя Зашырскага лясніцтва і будаўніцтва гаража ў Качышчанскім.

За 11 месяцаў было засвоена інвестыцый у асноўны капітал на суму 809 тысяч рублёў. У Ельскім лясгасе пастаянна вядзецца работа па абнаўленні машынна-трактарнага парка. Сёлета быў набыты аўтамабіль МАЗ з прычэпам, тры адзінкі УАЗа для перавозкі рабочых, аўтамабіль «Газель Нэкст», МПТ-461, два прычэпы ПЛ-9.

Паляўнічы дом ў Бабруйках

Восем кіламетраў ад Ельска — і аматар рыбнай лоўлі або палявання трапляе на тэрыторыю ўтульнага паляўнічага комплексу, які належыць дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Ельскі лясгас» Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.

Для адпачынку тут створаны ўсе ўмовы. Два дамы паляўнічага адначасова могуць змясціць 10 чалавек. Ёсць лазня, альтанка з мангалам, кухня, вальер для сабак, стаянка для машын і дзіцячая пляцоўка.

У арэндзе лясгаса — маляўнічае Бабруйкаўскае вадасховішча плошчай 104 гектары. На ім арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства. Летам тут выцягваюць карпаў вагой да 25 кілаграмаў, амураў да 20 кілаграмаў, а таксама карасёў, шчупакоў, акунёў, таўсталобікаў...

Угоддзі лесапаляўнічай гаспадаркі таксама багатыя на трафеі. Турыст можа быць упэўнены ва ўдалым паляванні на дзіка, пушных звяроў і птушак. Таксама можна пайсці на ціхае паляванне на лекавыя расліны, грыбы ці ягады або «паляваць» з фотаапаратам на прыгожыя краявіды і дзікіх жывёл. Для дастаўкі рыбаловаў і паляўнічых на месца ёсць маторная лодка, снегаход і аўтамабіль УАЗ.

Экалагічная сцежка з цымбаламі

Галоўны ляснічы Міхаіл КАНАПАЦКІ расказвае, што для ўзаемадзеяння з мясцовымі ўстановамі адукацыі ў Ельскім лясгасе была распрацавана экалагічная сцежка «Вандраванне ў свет прыроды»:

— Сёлета мы адкрылі гэты маршрут, каб стварыць умовы для экалагічнай адукацыі дзяцей, развіваць экалагічную культуру праз фарміраванне практычнага досведу прыродакарыстання.

Экалагічная сцежка — гэта ўчастак зямлі каля двух гектараў, на якім расце шэсць лесаўтваральных парод дрэў. Тут знаёмыя ўсім бяроза, хвоя, ліпа, клён, рабіна, асіна і дэкаратыўныя расліны.

Нікога не пакідаюць абыякавымі «лясныя цымбалы». Кожнае дрэва мае свой унікальны гук. «Лясная сцежка здароўя і перашкод» паспрыяе ўмацаванню імунітэту і нервовай сістэмы, паляпшэнню каардынацыі рухаў і масажу ступняў ног.

Намеснік дырэктара Таццяна НІКІТКО кажа, што вынік работы Ельскага лясгаса ўрэшце зводзіцца да галоўнага паказчыка — дастойнай заработнай платы, якая ў тэрмін паступае да работнікаў:

— У нашым лясгасе працуюць 360 чалавек. Па выніках работы за 11 месяцаў іх сярэднямесячная зарплата склала 949 рублёў. Мы пастаянна паляпшаем умовы працы ва ўсіх нашых падраздзяленнях. У нас ёсць патэнцыял, ёсць працаздольны калектыў, які робіць усё магчымае, каб упэўнена крочыць наперад.

УНП 400034313

* - на правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.