Вы тут

Адбылася прамая тэлефонная лінія з губернатарам Гродзенскай вобласці


Тэма якасці і бяспекі дарог была ўзнята падчас прамой тэлефоннай лініі губернатара Гродзенскай вобласці з жыхарамі рэгіёна.


Шматдзетная мама Алена Вітольдаўна з Гродна і яе сям'я некалькі гадоў пражывае ў новым тыпавым пасёлку катэджнага тыпу «Ласосна-4», які пабудаваны за горадам. Па словах жанчыны, жылы мікрараён адпавядае ўсім нормам пражывання — падведзены ўсе камунікацыі, тэрыторыя добраўпарадкавана. Але ёсць нараканні на дарогу, якая вядзе да пасёлка. Алена Вітольдаўна ад імя жыхароў выказала занепакоенасць яе станам. Дарога звязвае пасёлак з галоўнай трасай, па якой ходзіць гарадскі транспарт. Але каб дабрацца да трасы, трэба пераадолець амаль кіламетр даволі складанай для пешахода дарогі, на якой няма ліхтароў, а само палатно патрабуе рамонту. Таксама яе непакоіць і тое, што на вуліцах пасёлка ў начны час поўнасцю адключаецца электрычнасць.

Губернатар даў даручэнне прадугледзець у жылым мікрараёне дзяжурнае асвятленне і ноччу. Што датычыцца дарогі, яе добраўпарадкаванне будзе ўзята пад кантроль як гарадскімі, так і абласнымі ўладамі.

— Зараз фарміруецца праграма развіцця на 2019 год, і мы зноў звернем увагу на гэту дарогу, — адказаў Уладзімір Краўцоў. — Магчыма, не адразу там будзе пакладзены асфальт. Але добраўпарадкуюць так, каб можна было бяспечна не толькі ездзіць, але і хадзіць. Людзі павінны без праблем дабірацца да сваіх дамоў. Гэтыя пытанні будуць у цэнтры ўвагі гарадской улады.

Губернатар адзначыў, што пытанні па дарогах узнікаюць. І ў гэтым кірунку ўлады працуюць. У апошнія гады надаецца важнае значэнне добраўпарадкаванню дарог у жылых мікрараёнах, сродкі на іх закладваюцца як у бюджэт, так і ў іншыя праграмы. Паступова пытанні вырашаюцца, хоць такіх «дарожных» адрасоў нямала. Па-ранейшаму больш за палову зваротаў датычыцца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ёсць пытанні і ў сферы жыллёвага будаўніцтва, наконт магчымасці набыцця жылля, крэдытавання.

— Людзі хочуць будавацца, і трэба ім у гэтым садзейнічаць. Добра, што ў краіне прымаецца нямала заканадаўчых актаў, накіраваных на рашэнне гэтай праблемы, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.

Старшыня аблвыканкама паведаміў, што сёлета, дзякуючы планамернай, мэтанакіраванай рабоце ўсіх галін улады, колькасць зваротаў зменшылася на дзесяць працэнтаў.

— У канцы года мы традыцыйна падводзім вынікі, у тым ліку па такой важнай частцы дзейнасці органаў выканаўчай улады, як работа са зваротамі грамадзян. Увайшлі ў практыку прамыя тэлефонныя лініі, якія даюць магчымасць жывой гутаркі з чалавекам, у якім бы кутку вобласці ён ні пражываў. Дзякуючы такім зносінам вырашаюцца пытанні, якія па-сапраўднаму хвалююць людзей, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Пільная ўвага — на добраўпарадкаванне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».