Вы тут

Пад будучую паліклініку ў Мёрах адводзіцца ўчастак у 1,46 га


Сёння, 28 снежня, заканчваецца грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва новай паліклінікі ў райцэнтры, паведамляюць «Міёрскія навіны».


Пад будучую раённую паліклініку адводзіцца ўчастак у 1,46 гектара па вуліцы Камуністычнай за пляцоўкай для стаянкі транспарту ЦРБ, на пустэчы перад скрыжаваннем з аб'язной дарогай Полацк — Браслаў. Будынак вялікі, трохпавярховы, пры плошчы забудовы крыху больш за 1538 квадратных метраў. Агульная плошча памяшканняў набліжаецца да 5860 «квадратаў». Плануецца стварэнне парковак для транспарту наведвальнікаў і персаналу, дзіцячай і іншых пляцовак, рэкрэацыйнай (зялёнай) зоны.

Паліклініка разлічана на 125 наведванняў у змену дарослым насельніцтвам, яшчэ на 30 — жаночай кансультацыі і 45 — педыятрычнага аддзялення. Яна ўключана ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.