Вы тут

Як Гомель рыхтуецца да навагодніх святаў


Да галоўнага зімовага свята за­ста­ец­ца менш за ты­дзень — ву­лі­цы і пло­шчы Го­ме­ля ўпры­го­жа­ны ёл­ка­мі, гір­лян­да­мі, сім­ва­ла­мі ады­хо­дзя­ча­га і на­ды­хо­дзя­ча­га га­доў, бліс­ку­чы­мі ў но­чы ак­ту­аль­ны­мі фі­гу­ра­мі сне­га­ві­коў, зна­каў за­дыя­ка, ёлач­ных ца­цак.


Не ад­ста­юць ад аб­лас­но­га цэнт­ра і сель­скія жы­ха­ры. Так, ка­лі вы вый­дзе­це на аў­то­бус­ным пры­пын­ку «АЗС» у са­мым па­чат­ку аг­ра­га­рад­ка Яро­мі­на (ка­лі ехаць на га­рад­скіх аў­то­бу­сах № 43 або № 44 у бок Кас­цю­коў­кі), пя­рой­дзе­це да­ро­гу і пе­ра­адо­ле­е­це мет­раў 100—150, то по­бач з ад­ным з да­моў па ву­лі­цы Са­вец­кай (да­рэ­чы, го­мель­ская Са­вец­кая ву­лі­ца плаў­на пе­ра­ця­кае ў сваё «яро­мін­скае рэ­чы­шча») мо­жа­це ўба­чыць двух до­сыць «укорм­ле­ных» па­рсюч­коў. А по­бач з імі — са­бач­ку. Не, ні­хто іх на ма­роз не вы­гнаў — яны зроб­ле­ны са сне­гу. Плюс (для мац­ней­ша­га ка­ла­ры­ту) ву­шы і пя­тач­кі сві­нак раз­ма­ля­ва­ныя ру­жо­вай фар­бай.

Ка­лі я на­ве­даў Яро­мі­на, прай­шоў моц­ны снег, і фі­гу­ры кры­ху стра­ці­лі сваю фор­му. Гас­па­да­ры як­раз пры­во­дзі­лі іх у па­ра­дак. За­ад­но па­ка­за­лі мне яшчэ і снеж­на­га па­рсюч­ка ў сваім два­ры.

Уво­гу­ле, і ў Го­ме­лі, і ў Яро­мі­не да Но­ва­га го­да га­то­выя на ўсе сто пра­цэн­таў.

Мак­сім ШАС­ТА­КОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».