Вы тут

Вайкоўцы ўручылі падарункі дзецям


Прадстаўнікі гродзенскіх Узброеных сіл павіншавалі выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку з навагоднімі святамі.


У рамках Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі афіцэрскага сходу ўпраўлення Заходняга аператыўнага камандавання, службовыя асобы ваеннага камісарыята горада Гродна і Гродзенскага раёна, старшыня і актывісты ветэранскай арганізацыі Ленінскага раёна абласнога цэнтра Прынямоння пабывалі ў Гродзенскім дзяржаўным гарадскім сацыяльна-педагагічным цэнтры. Цацкі і салодкія наборы ваенныя ўручылі малышам, а дырэктару ўстановы Галіне Руткоўскай — падарункавыя сертыфікаты на набыццё неабходнага інвентара.

Выхаванцы прытулку шчыра і цёпла прынялі гасцей, падрыхтавалі для іх навагодні паказ, галоўнымі персанажамі казачнага сюжэта сталі Дзед Мароз са Снягуркай і прыгажуня-ёлка. А маленькі Рома з задавальненнем сеў на руках у намесніка камандуючага войскамі па ідэалагічнай рабоце — начальніка аддзела ідэалагічнай работы Заходняга аператыўнага камандавання палкоўніка Анатоля Булаўкi.

— Калі я вырасту, таксама буду ваенным! — вырашыў малы. — Вялікі дзякуй за падарункі!

У акцыі прынялі ўдзел таксама намеснік старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Зоя Кулеша, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Кір’як, супрацоўнікі сілавых ведамстваў, працоўных калектываў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, афіцэры і ветэраны Узброеных Сіл.

Аляксандр СЯВЕНКА, фота аўтара


А 31 снежня святочная дэлегацыя прыйшла ў Клецкую цэнтральную раённую бальніцу. Ваенны камісар Мінскага раёна, дэпутат Мінскага абласнога Савета Дзмітрый Гадун разам з Клецкай раённай першаснай арганізацыяй воінаў-пагранічнікаў наведалі дзяцей, якім давялося сустракаць Новы год на бальнічным ложку. Дзед Мароз і Снягурка зладзілі харавод вакол ёлкі. Усе малыя атрымалі падарункі.

 Вайскоўцы таксама завіталі да жанчын, якія знаходзіліся ў радзільным аддзяленні.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.