Вы тут

Дванаццаць каманд возьмуць удзел у XV Калядным турніры аматараў хакея


Матчы турніру пройдуць традыцыйна на лёдзе ў спарткомплексе «Чыжоўка-Арэна». На папярэдняй стадыі спаборніцтваў дружыны будуць падзеленыя на чатыры групы па тры зборныя. Пераможцы груп выйдуць у паўфінал турніру.


У групе А каманда Прэзідэнта Беларусі правядзе два матчы. Трэцяга студзеня з лядовай дружынай Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), за якую плануюць выступіць вядомыя ў мінулым гульцы з вопытам выступленняў у НХЛ, чэмпіёны свету Андрэй Нікалішын і Дзмітрый Хрысціч. На наступны дзень, 4 студзеня, беларусы згуляюць са зборнай Балтыі, за якую выступіць адзін з самых вядомых хакейных абаронцаў свету, які згуляў больш за тысячу матчаў у НХЛ — літовец Дайнюс Зубрус.

Сёлета на турніры таксама згуляюць зборныя Кітая, Балкан, ААЭ (усе — група В). У групе С выступяць Расія, Швейцарыя і Славакія. У групе D згуляюць каманды Германіі, Фінляндыі і Чэхіі.

Нагадаем, найбольшая колькасць тытулаў пераможцы Каляднага турніру аматараў хакея ў актыве хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі, якая 11 разоў станавілася трыумфатарам гэтых спаборніцтваў (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017, 2018), тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Паралельна з дарослымі вызначаць наймацнейшых будуць і юныя хакеісты рэспубліканскіх спаборніцтваў «Залатая шайба» ў старшай узроставай групе. Восем камандаў (шэсць з абласцей і дзве з Мінска) будуць змагацца за званне наймацнейшай. Фінал «Залатой шайбы» таксама адбудзецца 7 студзеня на малой пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны».

Як адзначылі ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе, юныя гульцы фінальных спаборніцтваў стануць гледачамі цырымоніі адкрыцця XV Каляднага турніру сярод аматараў, пераможцы і прызёры «Залатой шайбы» атрымаюць заслужаныя ўзнагароды ад вядомых у мінулым хакеістаў на цырымоніі закрыцця. Хлопцы наведаюць матчы з удзелам каманды Прэзідэнта Беларусі, а таксама гульні мінскага «Дынама» (у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі) з піцерскім СКА (4 студзеня) і маскоўскім ЦСКА (6 студзеня). Пабываюць у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама адзначым, што падчас Каляднага турніру традыцыйна прадстаўнікі камандаў 5 студзеня прымуць удзел у дабрачыннай акцыі і наведаюць дзіцячы дом № 7 «Сем Я» ў Мінску. Установе ўжо пералічана дапамога ў 32 тыс. рублёў. Арганізатарамі гэтай акцыі выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Федэрацыя хакея Беларусі.


Расклад XV Каляднага турніру:

3 студзеня

  • 12.30 — Славакія — Швейцарыя (малая арэна);
  • 13.00 — ААЭ — зборная Балкан (вялікая арэна);
  • 17.30 — цырымонія адкрыцця турніру (вялікая арэна);
  • 18.30 — Фінляндыя — Германія (малая арэна);
  • 19.00 — Беларусь — зборная ІІХФ (вялікая арэна).

4 студзеня

  • 12.30 — Швейцарыя — Расія (малая арэна);
  • 13.00 — Кітай — ААЭ (вялікая арэна);
  • 18.30 — Германія — Чэхія (малая арэна);
  • 19.00 — зборная Балтыі — Беларусь (вялікая арэна).

5 студзеня

  • 13.00 — зборная Балкан — Кітай (малая арэна);
  • 13.00 — Расія — Славакія (вялікая арэна);
  • 18.30 — Чэхія — Фінляндыя (малая арэна);
  • 19.00 — зборная ІІХФ — зборная Балтыі (вялікая арэна).

6 студзеня

Плэй-оф. Пераможцы груп згуляюць у паўфінале ў 13.00 і 19.00 на вялікай арэне.

7 студзеня

  • 13.00 — матч за 3-е месца;
  • 18.00 — фінал.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Калядны хакей будзе захапляльны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».