Вы тут

На ЧЕ па фігурным катанні выступіць алімпійская чэмпіёнка Аліна Загітава


Свой склад на прэстыжным турніры абвясціла адна з лідзіруючых зборных свету — каманда Расіі. Ён быў сфарміраваны па выніках праведзенага ў мінулыя выхадныя чэмпіянату Расіі.


Акрамя Аліны Загітавай, алімпійскай чэмпіёнкі 2018 года і пераможцы чэмпіянату Еўропы — 2018, на спаборніцтвы ў жаночым адзіночным катанні заяўлены Станіслава Канстанцінава і Соф'я Самадурава.

У мужчынскім адзіночным катанні Расію ў Мінску будуць прадстаўляць: Максім Коўтун — сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету 2015 і 2017 гадоў у камандных спаборніцтвах, сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы 2015 і 2017 гадоў у асабістым заліку, Міхаіл Каляда — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў — 2018 года ў камандных спаборніцтвах, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2018 года ў асабістым заліку, а таксама Аляксандр Самарын.

У спаборніцтвах спартыўных пар: Яўгенія Тараносава і Уладзімір Марозаў — сярэбраныя прызёры Алімпійскіх гульняў у камандных спаборніцтвах, сярэбраныя прызёры чэмпіянату свету 2018 года ў асабістым заліку, Наталля Забіяка і Аляксандр Энберт — сярэбраныя прызёры Алімпійскіх гульняў 2018 года ў камандных спаборніцтвах, бронзавыя прызёры чэмпіянату Еўропы 2018 года ў асабістым заліку, а таксама Аляксандра Бойкава і Дзмітрый Казлоўскі.

У танцах на лёдзе: Вікторыя Сініцына і Мікіта Кацалапаў — сярэбраныя прызёры фіналу Гран-пры — 2018 у Канадзе, Аляксандра Сцяпанава і Іван Букін — бронзавыя прызёры чэмпіянату Еўропы — 2018, а таксама Соф'я Еўдакімава і Ягор Базін.

Беларусь на чэмпіянаце Еўропы будуць прадстаўляць Якаў Зянько (мужчынскае адзіночнае катанне), а таксама Ганна Кублікова і Юрый Гуліцкі (танцы на лёдзе). Поўны спіс удзельнікаў чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні на каньках у Мінску будзе абвешчаны 31 снежня. Нагадаем, турнір стартуе 23 студзеня, калі адбудзецца цырымонія адкрыцця.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Распачынаецца сезон атракцыёнаў. Хто і як сочыць за іх станам?

Распачынаецца сезон атракцыёнаў. Хто і як сочыць за іх станам?

У Беларусі адпрацавала 65 % атракцыёнаў (160 штук), а многія працуюць і звыш 30 гадоў.

Эканоміка

Як выбраць кватэру на другасным рынку

Як выбраць кватэру на другасным рынку

За апошнія некалькі месяцаў рынак другаснага жылля прыкметна ажывіўся. 

Грамадства

Каб набываць тавар бяспечна, ці Як абараніць правы спажыўца

Каб набываць тавар бяспечна, ці Як абараніць правы спажыўца

У краіне на 11 % знізілася агульная колькасць зваротаў грамадзян, звязаных з парушэннем правоў спажыўцоў. 

Грамадства

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

Працягваецца навуковае даследаванне ДНК-вакцыны супраць раку ў рамках беларуска-амерыканскага праекта.