Вы тут

Ратуем кошку ад... Новага года


Чым святы могуць абярнуцца для кошкі і як зберагчы гадаванку ад іх уздзеяння?

Новы год — чароўнае свята, якое з дзяцінства выклікае асаблівае трапятанне і прадчуванне казкі. Аднак шмат хто напярэдадні яго і не задумваюцца аб тым, чым ён можа абярнуцца для нашых хатніх гадаванцаў.


Навагоднія цацкі, свечкі і хлапушкі

Устаноўка і ўпрыгожванне ёлкі — у шматлікіх сем'ях цэлы рытуал. Пры гэтым усім уладальнікам котак добра вядома, што на час навагодніх святаў ёлка становіцца цэнтрам прыцягнення для кошкі. Нічога дзіўна, бо ў хаце з'яўляецца новы дзіўны прадмет, які так і вабіць даследаваць яго бліжэй. А ў дадатак да ўсяго, гэты дзіўны прадмет зіхаціць і пераліваецца агнямі, цацкамі, гірляндамі, абвешаны рознымі нітачкамі і правадочкамі. Як тут можна выстаяць цікаўнай ад прыроды істоце?

Як вынік — перавернутая ёлка, разбітыя цацкі, пагрызеныя ўпрыгажэнні і гірлянды. Акрамя матэрыяльнага складніку і відавочнай шкоды для ўладальнікаў, усё гэта можа сконяыцца для нашых гадаванцаў траўмамі, парэзамі, паразай электрычным токам, праглынаннем шкла, з усімі вынікаючымі наступствамі.

Парада: паспрабуйце трывала зафіксаваць ёлку; акрамя гэтага, не вешайце цацкі на ніжніх лапках дрэўца — яны абавязкова стануць мішэнню нумар адзін і будуць разбітыя.

Бясспрэчна, самы небяспечны атрыбут Новага года для нашых вясёлых і няўрымслівых мурлыкаючых гадаванцаў — гэта дожджык і разнастайная мішура. Складана знайсці котку, абыякавую да такіх дзіўных шалёсткіх нітачак з вяровачкамі. Яны выклікаюць непадробную цікавасць — мішура какетліва зазывае, варушыцца ад подыху ветрыку, — прыроджанаму драпежніку ніяк не прайсці міма.

Але небяспечныя яны тым, што дастаткова лёгка, з улікам фізіялогіі кошкі, аказваюцца ў яе страўніку. А далей усё можа завяршыцца ўжо не так радасна.

Асноўная праблема, да якой можа прывесці паглынанне дожджыку коткай, — непраходнасць кішэчніка. Варта памятаць, што непраходнасць, у выпадку адсутнасці своечасовай медыцынскай дапамогі (а часцяком гаворка ідзе менавіта аб аператыўным умяшанні), мае смяротны зыход. Акрамя таго, дожджык можа траўмаваць кішэчнік, выклікаўшы перытаніт.

Ні ў якім разе не спрабуйце самастойна выцягнуць дожджык, калі ён тырчыць з анальнай адтуліны кошкі альбо з рота! Самае лепшае, што вы можаце зрабіць у такой сітуацыі, гэта як мага карацей абрэзаць край дожджыка і тэрмінова звярнуцца да ветэрынара. Таму калі вы заўважылі, што ваша котка стала вялай і апатычнай, адмаўляецца ад ежы, яе ванітуе, абавязкова звяртайцеся да ветэрынарнага ўрача і рабіце рэнтген.

Таксама не варта пакідаць без нагляду і падпаленыя свечкі. Наступствы падобнай бестурботнасці відавочныя і ў лішніх тлумачэннях не маюць патрэбы.

Святочны стол

Нашы сталы на Новы год гнуцца ад розных далікатэсаў і разнастайнасці. Нічога дзіўнага, што гэткая разнастайнасць не пакідае абыякавымі і нашых котак, якія з вялікай цікавасцю назіраюць за тым, што адбываецца. Нешта котка можа сцягнуць самастойна, нешта дадуць «чуллівыя» ўладальнікі і госці, прычым колькасць такім чынам выпрашаных прысмакаў у розных людзей у выніку застаецца невядомай.

Усе мы разумеем, што нічога добрага ў сабе ежа са стала для кошкі не нясе, асабліва, у такой некантралюемай колькасці. Таму існуюць рызыкі атручвання і расстройства стрававання.

Парада: паспрабуйце не дапускаць котку да святочнага стала і забараніце сваім хатнім частаваць котку ежай адтуль.

Госці

Як бы ні дзіўна гэта гучала, але менавіта госці, нашы блізкія і родныя людзі, — адны з найбольш істотных фактараў рызыкі ў навагоднюю ноч для кошкі.

Па-першае, ужо само па сабе прысутнасць у нас дома, то бок на тэрыторыі кошкі, малазнаёмых людзей і дзяцей з'яўляецца дастатковай для таго, каб выклікаць у нашага хатняга гадаванца сур'ёзны стрэс. Бо многія госці захочуць пагладзіць котку, дзеці могуць дапякаць ёй сваёй увагай, навязваць свае зносіны і ўдзел у гульнях. Котцы папросту няма дзе будзе схавацца і схавацца на сваёй жа тэрыторыі ад назойлівых спробаў пагутарыць. Яна пазбавіцца на час свайго звыклага любімага крэсла, мернага распарадку. Акрамя гэтага, шумныя размовы, крыкі пад бой навагодніх курантаў, мітусня, дадаткова дадаюць перажыванні.

Калі ваша кошка недалюблівае чужых людзей, пазбягае празмернай увагі да сваёй персоны, і ёсць усе падставы меркаваць, што прысутнасць дома гасцей можа яе нерваваць і даставіць дыскамфорт, можна парэкамендаваць пракансультавацца з ветэрынарам або са спецыялістам у ветэрынарнай аптэцы з нагоды магчымых варыянтаў мяккіх заспакойлівых сродкаў. Як правіла, эфект ад ужывання такіх сродкаў мае накапляльны характар, таму рэкамендуецца пачынаць іх даваць за некалькі дзён да стрэсавай падзеі, то бок, у дадзеным выпадку, да святкавання Новага года.

Таксама ў продажы маюцца прэпараты, якія імітуюць пах асабовых ферамонаў, якія дапамагаюць коткам спраўляцца са стрэсам. Такія прэпараты зручныя тым, што іх не трэба даваць котцы ўнутр. Іх выпускаюць у некалькіх формах: у форме спрэю і ў форме дыфузара, які неабходна ўключыць у разетку ў тым пакоі, дзе котка больш за ўсё праводзіць часу. У прэпаратаў, якія змяшчаюць ферамоны, досыць высокі кошт, але яны маюць вялікую колькасць станоўчых водгукаў. Таму, з улікам індывідуальных асаблівасцяў кошкі і праблемы, якая вырашаецца, цалкам рэальна атрымаць прыкметны вынік.

Па-другое, святочны ўзнёслы настрой у навагоднюю ноч, выпіты алкаголь могуць прывесці да таго, што госці захочуць праветрыцца, выйсці на вуліцу або балкон, лесвічную пляцоўку, адкрыць акно. Наўрад ці хто-небудзь, асабліва тыя, у каго няма вопыту зносін з коткай, задумаецца аб тым, што ваш хатні гадаванец  можа праслізнуць у дзверы або выпасці з акна. У святочнай мітусні на котку могуць наступіць або прышчыкнуць яе ў дзверы.

У такой сітуацыі разумна папярэдзіць сваіх знаёмых пра тое, што ў вас дома жыве кошка, якая вам вельмі дарогая, і папрасіць быць больш уважлівымі, не адчыняць наросхрыст вокны, глядзець сабе пад ногі.

Калі вашы жыллёвыя ўмовы дазваляюць, на час свята можна часова перасяліць котку ў асобны пакой, перанесці туды яе латок, міскі з ежай, ляжанку або плед. Такім чынам, большасць навагодніх рызык будзе зведзена да мінімуму.

Парада: калі нешта неспадзяванае ўсё ж адбылося, не адкладайце візіт да ветэрынара на заўтра, як бы гэтага вам не хацелася.

Таксама рэкамендую некалькі разоў добра падумаць перад тым, як прымеркаваць да свята з'яўленне дома кацяняці. Толькі ўявіце сабе: кацяня і так адчувае велізарны стрэс ад змены месцажыхарства, пераезду на зусім незнаёмую тэрыторыю, растання са сваімі сапрыплоднікамі і мамай, і тут дадаткова накладваюцца навагоднія стрэсавыя факты. Настойліва раю забіраць кацяняці ўжо пасля таго, як адгрымяіць куранты, і ўсе мы вернемся ў свае звычайныя паслясвяточныя будні.

Ірына КАСЦЮЧЭНКА, фелінолаг

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».