Вы тут

Што новага ў аплаце за камунальныя паслугі


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пракаментавала Указ № 492 «Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год». Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце міністэрства.

Гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва ў 2019 годзе ўстаноўлены з захаваннем асноўнага прынцыпу, згодна з якім штогадовы плацеж па тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг не павінен павялічыцца больш чым на пяць долараў у эквіваленце.

«Цэны на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, па якіх у мінулым годзе дасягнута 100-працэнтнае пакрыццё затрат, павялічыліся не больш чым на 3,5 % (водазабеспячэнне, водаадвядзенне), а па асобных пазіцыях гранічна дапушчальныя тарыфы не змяніліся», — удакладняе міністэрства.

Зацверджаныя гранічныя ўзроўні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва ў 2019 годзе дазволяць выйсці на ўзровень кампенсацыі па ўсім комплексе жыллёва-камунальных паслуг у памеры больш за 80 %.

Што даражэе ў гэтым годзе? Ацяпленне і абаграванне вады для насельніцтва вырасце з 1 чэрвеня — да 18,4831 рубля за 1 Гкал. Да гэтага часу гранічны тарыф будзе ранейшы — 16,9259 рубля за 1 Гкал. Тарыф на капрамонт жылога дома вырасце да 0,1001 рубля за квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання (зараз — 0,0953 рубля).

Цана за газ у дамах і кватэрах, дзе ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны перыяд складзе 0,1143 рубля за кубаметр з 1 студзеня да 31 мая ўключна, 0,119 рубля за кубаметр з 1 чэрвеня да 31 снежня. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,4114 рубля за кубаметр газу (цяпер — 0,3275 рубля).

Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана складзе 3,29 рубля з аднаго чалавека ў месяц (цяпер — 2,62 рубля). Тарыф на газ у кватэрах (дамах), дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе 9,46 рубля на аднаго чалавека ў месяц, пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 5,35 рубля (цяпер — 4,26 рубля). Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,4874 рубля за кубаметр газу ў ацяпляльны перыяд і 0,1824 рубля летам.

Кошт за кілаграм газу ў балонах вагой 21 кілаграм у межах нормаў спажывання складзе 0,7788 рубля. Балон будзе каштаваць 16,35 рубля (сёння — 13,02 рубля).

Плата за электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе 0,1484 рубля за 1 кВт·г (цяпер — 0,1218 рубля). Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,1039 рубля за 1 кВт·г (цяпер — 0,0853 рубля), а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2968 рубля (цяпер — 0,2436 рубля).

Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак
(з 23.00 да 6.00) складзе 0,1019 рубля за 1 кВт·г, у астатні час сутак — 0,1892 рубля (цяпер — 0,1863 рубля).

Тарыф на водазабеспячэнне падымуць з 0,8053 да 0,8338 рубля, на водаадвядзенне — з 0,6191 да 0,6383 рубля. Тарыф на тэхабслугоўванне жылога дома пакінулі на ранейшым узроўні.

З 1 студзеня падаражэў вываз смецця і складае 8,9169 рубля за кубаметр у дамах, абсталяваных працуючым смеццеправодам (цяпер — 8,8076 рубля), і 7,3333 рубля рубля за кубаметр у дамах з нефункцыянуючым смеццеправодам або без яго.

Акрамя таго, у мэтах стымулявання спажывання электраэнергіі ў краіне ўстанаўліваецца камфортны для насельніцтва тарыф на электрычную энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння электрыфікаванага жылога фонду ў памеры 0,0335 рубля за 1 кВт, што значна ніжэй чым дзеючыя тарыфы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».