Іх уладальнікамі стануць пераможцы сямейнага конкурсу «Навагодняя тэатральная цацка», зладжанага Вялікім тэатрам Беларусі ўжо пяты раз.
Як расказалі ў тэатры, сёлета цікавасць да творчага спаборніцтва была як ніколі вялікая: фантазію, натхненне, мастацкі густ і любоў да тэатра прадэманстравалі 120 сем'яў з Мінска, Віцебска, Магілёва, Чэрвеня, Оршы, Нясвіжа і многіх іншых гарадоў і пасёлкаў нашай краіны. 140 самаробных цацак, дасланых на конкурс, па традыцыі ўпрыгожылі ёлку, устаноўленую ў фае Вялікага тэатра. Сёння тут жа пройдзе і ўзнагароджанне пераможцаў. «Уладальнік Гран-пры, а таксама лаўрэаты І, ІІ і ІІІ ступеняў атрымаюць нашы галоўныя прызы — магчымасць убачыць самы казачны балет Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок», — расказалі «Звяздзе» ў тэатры і дадалі, што ёсць яшчэ больш за 20 спецыяльных намінацый ад партнёраў і спонсараў праекта — пераможцы ў іх таксама атрымаюць падарункі.
Аўтарамі найлепшай навагодняй тэатральнай цацкі, на думку журы, стала сям'я Кузняцовых: браты Міхаіл і Арсеній, якія разам з мамай Ганнай стварылі з пап'е-машэ дзвюх старажытнагрэчаскіх муз: Мельпамену, якая апякуецца трагедыяй, і музу танца Тэрпсіхору. Першае месца атрымала сям'я Семчанка за сваіх казачных персанажаў — Бабу-Ягу і Гнома, другое — у Дар'і Філатавай і яе Мышыльды, трэцяе — у сям'і Ставер, якая прадставіла
кампазіцыю «Балет», а прыз глядацкіх сімпатый атрымае сям'я Емяльянавых, якая даслала на конкурс сімпатычную вядзьмарку Ягуню.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота прэс-службы тэатра.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!