Вы тут

У імя здароўя


Віцебск — першы з абласных цэнтраў Беларусі, у якім знакамітая кітайская медыцына стала даступнай для жыхароў горада і яго шматлікіх гасцей. Тут паспяхова працуе прадстаўніцтва навукова-інавацыйнага холдынга «Fohow».


Была першапраходцам 

Менавіта на радзіме сусветна вядомага мастака Марка Шагала прадстаўнікі Паднябеснай вырашылі прадставіць традыцыйную кітайскую медыцыну. Тут яшчэ ў пачатку 1990?х гадоў псіхолаг Ліона Футчык, першая ў Беларусі, арганізавала недзяржаўны натурапатычны аздараўленчы цэнтр, дзе можна было прайсці санаторнае лячэнне, не выязджаючы з горада. Цяпер яна — дырэктар навукова-інавацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Fohow».

У санаторным комплексе ў свой час адкрылі пакой псіхалагічнай разгрузкі. Практыкавалі масаж, ароматэрапію, фітатэрапію. Вельмі папулярным стала гразелячэнне торфам і сапрапелем, вялікімі запасамі якіх славіцца Віцебшчына. Цікава, што сапрапель як карысны выкапень у курорталогіі Савецкага Саюза прымяняўся і ў санаторыі імя Мікалая Пржавальскага ў Дзямідаўскім раёне Расіі.

— У той час пра гэта мала пісалі. Прыйшлося пераадолець мноства розных праблем, але аптымізм, прафесіяналізм дапамагалі мне наладжваць дзелавыя сувязі, — успамінае Ліона Футчык.

У ліку іншых праектаў былі рэалізаваны: Школа здароўя і актыўнага даўгалецця Фенікс, семінары для тых, хто хацеў знайсці свае «другія палавінкі». А ў «Школе псіхалагічнага здароўя» можна было навучыцца кантраляваць свае эмоцыі. 

Аздараўленчы цэнтр «Лідарынка» стаў месцам, дзе людзі атрымлівалі магчымасць пазбавіцца ад праблем апорна-рухальнага апарату (артрыту, астэхандрозу, поліартрыту і гэтак далей), дэпрэсій, некамфортных псіхаэмацыйных станаў.

Паралельна былі арганізаваны курсы, якія далі шанец сотням хлопцаў і дзяўчат раскрыць, развіць свае таленты, што было няпроста пасля развалу СССР…

— Дапамагалі вырашаць шматлікія так званыя школьныя праблемы і цяжкасці дзяцей. Для гэтага былі распрацаваны аўтарскія праграмы: «Крок у будучыню», «Школа перспектыўнай моладзі». Аказвалі дапамогу ў псіхалагічным станаўленні падлеткам, у выбары прафесіі, — згадвае суразмоўца.

Многія, незалежна ад узросту, звярнуліся па дапамогу да псіхолагаў, апынуўшыся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.

— Псіхалагічныя праблемы руйнуюць душэўнае, фізічнае здароўе чалавека, вядуць да хвароб. Вось тады вам на дапамогу прыходзіць псіхолаг, які не дае гатовых указанняў і рэцэптаў, а разам шукае шляхі выхаду з сітуацыі, якая стварылася, — тлумачыць Ліона.

Абнаўленне дорыць шчасце 

Менавіта шматгадовы досвед, напрацаваны Ліонай, дазволіў ёй пачаць супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі ды ўзначаліць прадстаўніцтва навукова-тэхнічнага інвестыцыйнага холдынгу FOHOW. Дарэчы, слова «fohow» у перакладзе з кітайскай мовы — фенікс.

Нагадаю, што гэта — міфалагічная птушка, падобная да арла з ярка-чырвоным або залаціста-чырвоным апярэннем, якая валодае здольнасцю спальваць сябе і затым адраджацца. Вядомая ў міфалогіях розных культур, часта звязваецца з сонечным культам. Прадбачачы смерць, яна спальвае сябе ва ўласным гняздзе, а з попелу  потым з’яўляецца птушаня.

У вучэнні стоікаў гаворыцца, што свет нараджаецца і гіне ў агні. А гэты працэс з’яўляецца цыклічным. Такім чынам, фенікс можа трактавацца як вобраз сусвету. Казачная птушка таксама з’яўляецца атрыбутам алегарычнага малюнка надзеі. 

У метафарычным тлумачэнні Фенікс — сімвал вечнага абнаўлення, чароўная птушка, якая прыносіць людзям шчасце.

— Таму назва кампаніі Fohow была абраная не проста так. Наша мэта — развіваць культуру падтрымання здароўя на карысць здароўя чалавецтва, — удакладняе Ліона.
Міжнародная карпарацыя створана спадаром Ю Фэй і яго дзелавымі партнёрамі, яна зарэгістравана ў Ганконгу. Карпарацыя мае свой інстытут «Ян-Шэн Fohow» («ян-шэн» у перакладзе з кітайскай — песціць жыццё або любіць жыццё). Ён спецыялізуецца на даследаваннях, вытворчасці і прасоўванні прадукцыі індустрыі здароўя ў многія рэгіёны свету. Гэта — натуральныя прадукты харчавання, вырабленыя з улікам досведу традыцыйнай кітайскай медыцыны (ТКМ). Карпарацыя таксама займаецца інавацыйнымі распрацоўкамі ў галіне фізіятэрапіі ды рэфлексатэрапіі. Вырабляецца шматфункцыянальны тэкстыль для падтрымання здароўя, зноў жа з улікам практыкі ТКМ, — працягвае суразмоўца.

Гуаша — не фарба 

У горадзе над Дзвіной дзякуючы рэалізацыі кітайска-беларускага праекта можна заняцца Тай Цзі Цыгун — гімнастыкай, якая ўмацоўвае чалавека. А яшчэ гэта — філасофія, якая дапамагае не толькі прывесці ў парадак цела, але і наладзіць свой эмацыйны фон.

Можна наведваць і семінар-практыкум па кропкавым масажы. Ён аказвае станоўчае ўздзеянне на функцыі розных органаў і сістэм. Гэты масаж супакойвае і стымулюе нярвовую сістэму, узмацняе кровазварот, паляпшае жыўленне тканін, рэгулюе дзейнасць залоз унутранай сакрэцыі, здымае болевыя адчуванні, зніжае напружанне мышцаў…
Па словах Ліоны Футчык таксама можна павучыцца найстаражытнаму віду кітайскага масажу, які адрозніваецца паслядоўнасцю і глыбінёй уздзеяння на біялагічна актыўныя кропкі. Гэта — гуаша.

У працэсе выканання масажу гуаша майстрамі выкарыстоўваюцца спецыяльныя пласціны, ад раздражнення якіх па тканках і органах праходзіць магутны аднаўленчы рэфлекторны імпульс. Дзякуючы гэтаму імпульсу значна лепш ідзе мікрацыркуляцыя у тканках скуры.

Для масажу гуаша прымяняюцца прадметы разнастайнай формы — плоскія пласціны і лыжкі без тонкіх вострых краёў. Пласціна можа мець круглявы выгнуты край, два-тры буйныя выступы ці мноства зубцоў. Такім чынам пры ўздзеянні на скуру аказваецца ціск, але не з’яўляюцца драпіны.

Цікава, што некаторыя скрабкі вырабляюцца з нефрыту, агату, яшмы, каменю бянь.

Віцебскі «Здрава Ян Шэн» 

У Віцебску таксама ў плыні міжнароднага супрацоўніцтва можна наведаць цэнтр славянска-кітайскіх практык «Здрава Ян Шэн». 

У ліку іншага ў цэнтры можна даведацца пра тое, што такое жыццёвыя энергіі «янь» ды «інь». Раскажуць і пра біялагічна актыўныя кропкі, іх спецыфічныя асаблівасці, спосабы ўздзеяння на іх. Можна яшчэ азнаёміцца з тэорыяй У Сін, заснаванай на ведах аб першаэлементах нашай планеты: гэта агонь, зямля, вада, дрэва, метал. Наведнікам адпаведнага курсу раскажуць пра іх сувязь з унутранымі органамі.

У Амбасадзе КНР у Расіі, са спецыялістамі якой у асноўным супрацоўнічаюць віцябляне, высока ацанілі ўклад беларусаў у пашырэнне методык аздараўлення і лячэння, якія вядомыя ў Кітаі тысячагоддзямі.

Карпарацыя «Fohow» актыўна займаецца ў Віцебску дабрачыннасцю. Напрыклад, падарылі аргтэхніку сацыяльнаму прытулку. Там часова знаходзяцца дзеці, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя сітуацыі.

Аляксандр Пукшанскі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?