Вы тут

Урад вызначыў тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы


У 2019 годзе ў гэты спіс трапілі 53 раёны — амаль 45 працэнтаў ад усіх рэгіёнаў. Такая інфармацыя змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 27 снежня 2018 года № 950.


Больш за усё праблемных тэрыторый у Віцебскай і Мінскай абласцях — па 15. На Віцебшчыне ў іх лік трапілі Бешанковіцкі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Лёзненскі, Мёрскі, Аршанскі, Пастаўскі, Сенненскі, Талачынскі, Чашніцкі і Шаркаўшчынскі раёны. На Міншчыне складанасці з пошукам работы прагназуюцца ў Барысаўскім, Вілейскім, Валожынскім, Клецкім, Капыльскім, Крупскім, Любанскім, Маладзечанскім, Нясвіжскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Салігорскім, Стаўбцоўскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім раёнах.

У Брэсцкай вобласці напружаная сітуацыя з працаўладкаваннем у наступных раёнах: Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Кобрынскі, Лунінецкі і Маларыцкі. На Гомельшчыне асаблівая ўвага будзе аддадзена Жлобінскаму, Лельчыцкаму, Лоеўскаму, Акцябрскаму, Светлагорскаму і Хойніцкаму раёнам. На Магілёўшчыне праблемнымі прызналі Бялыніцкі, Клічаўскі, Касцюковіцкі, Мсціслаўскі, Чавускі, Чэрыкаўскі раёны і горад Бабруйск.

З Гродзенскай вобласці ў спіс трапілі толькі два раёны — Лідскі і Свіслацкі.

Дарэчы, летась тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы было менш — 48 раёнаў. Як і цяпер, большасць з іх знаходзіліся ў Віцебскай вобласці. Спіс такіх рэгіёнаў вызначаюць па шасці крытэрыях. Гэта ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя, доля беспрацоўных, якія шукаюць работу 12 месяцаў і больш, доля работнікаў арганізацый, якія працуюць у рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці, доля работнікаў арганізацый, якія знаходзіліся ў цэладзённым ці цэлазменным прастоі, каэфіцыент напружанасці на рынку працы і каэфіцыент замяшчэння рабочай сілы (адносіны колькасці прынятых работнікаў да колькасці звольненых).

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.