Вы тут

Што хвалюе жыхароў Калінкавіч?


Працаўладкаванне, паляпшэнне жыллёвых умоў і аплата «камуналкі» праз пошту

З пытаннямі на гэтыя тэмы прыйшлі жыхары горада на асабісты прыём грамадзян, які правёў у Калінкавічах, што на Гомельшчыне, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Адаменка.


Фота knews.by

Працаўладкаванне ў раёне выклікае пэўныя цяжкасці, піша раённая газета «Калінкавіцкія навіны», і не толькі таму, што не кожны наймальнік можа прапанаваць работніку адразу заробак у тысячу рублёў. Нярэдка падчас прыёму грамадзян даводзіцца чуць ад наведвальнікаў, што ім не падабаецца спецыяльнасць, якую яны атрымалі, таму хацелі б змяніць прафесію. Было б цалкам зразумела, калі б гэта была, скажам так, нейкая экзатычная спецыяльнасць, на якую няма попыту. Але не, цалкам распаўсюджаныя і нават запатрабаваныя спецыяльнасці. Напрыклад, настаўнік замежных моў.

Звярнуліся да дэпутата і жыхары аднаго з мікрараёнаў горада, дзе ў сувязі з закрыццём цэнтра банкаўскіх паслуг няма магчымасці разлічыцца за «камуналку». Яўген Адаменка адразу патэлефанаваў начальніку РВЭС Віктару Палазніку, які пацвердзіў, што паміж банкаўскімі і паштовымі ўстановамі існуе дамоўленасць аб прыёме такой платы праз пошту. У дадзеным выпадку яе можна ўнесці праз паштальёнаў.

Са сваёй цяжкай жыццёвай сітуацыяй на прыём да Яўгена Адаменкі прыйшла маладая жанчына. Пасля скасавання шлюбу яна засталася з дзіцем і без свайго жылля.

Дэпутат прапанаваў заяўніцы варыянт засялення ў пакой інтэрната. Але тут высветлілася, што яна і працы не мае. А для атрымання пакоя ў інтэрнаце трэба хадайніцтва ад наймальніка. Такое вось зачараванае кола. Яўген Адаменка прапанаваў некалькі варыянтаў працаўладкавання на выбар жанчыны, які ёй трэба зрабіць.

Пасля заканчэння прыёму дэпутат адзначыў, што часам людзі па сваёй неабачлівасці трапляюць у складаную сітуацыю і ўжо не знаходзяць ніякага выхаду з яе. Таму чалавеку трэба дапамагчы сарыентавацца, падказаць выйсце, каб даць штуршок да далейшых самастойных дзеянняў. Бываюць, вядома, выпадкі, калі адзін і той жа заяўнік прыходзіць на прыём не раз і не два. Тут усё зразумела, такіх і раней звалі «летунамі». Такому цяжка будзе дапамагчы, пакуль ён не дапаможа сабе сам. Але часцей чалавеку дастаткова парады, адабрэння, простай падтрымкі, каб ён самастойна і ўпэўнена рухаўся далей.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.