Вы тут

Трывожныя кнопкі працягваюць ўсталёўваць ва ўстановах адукацыі


Акцыя аказання спонсарскай дапамогі па абсталяванні ўстаноў адукацыі «трывожнымі кнопкамі» з дапамогай Дэпартамента аховы праводзіцца Міністэрствам унутраных спраў з 2015 года. Яна ахапіла ўжо 595 аб'ектаў па ўсёй краіне. У Гродзенскай вобласці да спіса далучыліся яшчэ 59 адукацыйных устаноў. Там скончылі мантаж і настройку тэхнічных сродкаў сувязі і сістэм аховы, якія падключылі на пульт цэнтралізаванага назірання падраздзяленняў дэпартамента.


Адным з тых аб'ектаў, дзе ўсталявалі «трывожную кнопку», стаў яслі-сад № 85, што ў Гродне. Цяпер у выпадку неабходнасці вартаўнік можа выклікаць нарад групы затрымання, не здымаючы тэлефоннай трубкі.

— Дзякуючы гэтай ініцыятыве ў спалучэнні з дабрачыннасцю бацькі будуць адчуваць сябе спакайней, знаходзячыся на сваіх рабочых месцах, — заўважыў начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Алег Гішко. — Бо дзеці — гэта самае дарагое, што ў нас ёсць, і трэба зрабіць усё дзеля іх бяспекі.

Загадчыца дашкольнай установы Ірына Дабрэнка падзякавала супрацоўнікам Дэпартамента аховы за такую патрэбную і добрую справу.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Пазбавіць ад трывогі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.