Вы тут

Рэспубліканскі літаратурны конкурс “БрамаМар-2019” стартуе ў БДУ


Ініцыятарамі яго правядзення ў 2010 годзе выступілі студэнты кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ. Штогод удзельнікамі творчага спаборніцтва станавіліся больш за 400 таленавітых школьнікаў і студэнтаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, таму ў 2018 годзе конкурсу “БрамаМар” быў  афіцыйна прысвоены статус рэспубліканскага.


Удзельнікам спаборніцтва можа стаць любы вучань 9-11 класаў, студэнт або магістрант, які з'яўляецца аўтарам твораў на беларускай або рускай мовах. Старшакласнікам прапануюцца намінацыі “Паэзія” і “Проза”, а студэнтам і магістрантам дадаткова намінацыі “Драматургія” і “Крытыка”. Усе работы ацэніць журы, прадстаўленае вядомымі беларускімі літаратарамі, крытыкамі і журналістамі. Для лепшых аўтараў з мэтай удасканалення іх літаратурнага майстэрства ў сакавіку будуць арганізаваныя тэматычныя майстар-класы і варкшопы.

Творы  прымаюцца да 28 лютага па электроннай пошце konkurs.bramamaruni@gmail.com для старэйшых школьнікаў і bramamar.konkurs@gmail.com для студэнтаў і магістрантаў або праз гугл-форму: для школьнікаў і для студэнтаў.

Патрабаванні да афармлення тэкстаў можна знайсці ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” для школьнікаў і для студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».