Вы тут

Прэзідэнт уручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецпрэміі 2018 года


У сераду ў Палацы Рэспублікі святочна – ушаноўваюць лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва, і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп". Перад цырымоніяй уручэння да прысутных звярнуўся кіраўнік дзяржавы.


Героі сярод нас

У пачатку Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэты ўрачысты вечар займае асаблівае месца сярод навагодніх святаў. Таму што яго repoi – нашы суайчыннікі.

На яго думку, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" – гэта людзі, якіх аб'ядноўвае высакароднае імкненне зрабіць свет больш добрым i прыгожым. Беларускі лідар дадаў, што калі ўдумацца глыбей, то само паняцце "духоўнае адраджэнне" для беларускага народа не проста прыгожая метафара – гэта гімн народнаму лёсу.

«Шмат выпрабаванняў выпала на долю нашай роднай зямлі. Але яна заўжды адраджалася i пачынала квітнець яшчэ больш. Стагоддзямі выхоўваўся i гартаваўся наш нацыянальны характар. Мы сталі больш мудрымі, талерантнымі, а самае галоўнае – больш моцнымі ў сваёй веры ў дабрыню», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў: мастацтва, якое нарадзілася на беларускай зямлі, заўсёды мела стваральны характар. Менавіта таму багатая спадчына нашых продкаў i сёння праслаўляе Беларусь. Імёны многіх асветнікаў, дзеячаў культуры, палітыкі i навукі занялі пачэснае месца на старонках сусветнага летапісу.

«І мы ганарымся сваей гісторыяй i зямлёй – Радзімай славутых людзей, нашых з вамі суайчыннікаў. Ведаем свае карані, ушаноўваем традыцыі. Легка прымаем усе новае – галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасцям», – сказаў Прэзідэнт.

Па словах кіраўніка дзяржавы, ва ўмовах, калі свет губляе духоўныя арыенціры, мы імкнемся захаваць унутраную чысціню. І гэта адбываецца не само па сабе, а дзякуючы асабістаму прыкладу i актыўнай дзейнасці цудоўных людзей з велічнымі ідэямі, высакароднымі памкненнямі – людзей шчырых i бескарыслівых у cвaix справах.

Беларускі лідар звярнуў увагу, што іx праца не вымяраецца лічбамі i эканамічнымі паказчыкамі. Яна не мае цаны i, безумоўна, заслугоўвае прызнання на самым высокім дзяржаўным узроўні, павагі i ўдзячнасці ўсяго народа.

«Сёння мы ўшаноўваем людзей з вялікім сэрцам, якія аддаюць сваю любоў, увагу і цеплыню дзецям з цяжкім лёсам, – дадаў Прэзідэнт. – Узнагароджваем служыцеляў Царквы, якія падарылі Новаму Запавету новае гучанне на беларускай мове. Дзякуем калектывам, якія захоўваюць нашу самабытную культуру. Аўтарам і выканаўцам, апяваючым любімы край у сваёй творчасці».

Па словах кіраўніка дзяржавы, у гэты вечар адзначаюць усіх таленавітых дзеячаў культуры, чые праекты былі прызнаныя лепшымі. Уручаюць прэмію «Беларускі спартыўны Алімп» моцным духам, валявым людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё высокім дасягненням айчыннага спорту. Аддаюць даніну захаплення беларускім жанчынам, іх прыгажосці і духоўнасці, якія заслужылі сусветнае прызнанне.

«Мы заўсёды будзем беражліва ставіцца да сваіх культурных здабыткаў. Але галоўная каштоўнасць дзяржавы – гэта вы, нашы людзі, якія сваім талентам, творчасцю, працавітасцю прымнажаюць яе славу, натхняюць суайчыннікаў на добрыя справы, з'яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў і нагрудных знакаў. Некаторыя з узнагароджаных выступілі са словамі падзякі, а ўсё прадоўжылася святочным канцэртам майстроў мастацтваў “Раство. Радзіма. Адраджэнне”.

Лаурэаты

  • Нагадаем, прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2018 года атрымалі аўтарскі калектыў Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, калектыў Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы і калектыў Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў касцёла камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Акрамя таго, высокай узнагароды былі ўдастоены калектыў Беларускага дзіцячага хоспіса і калектыў Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
  • Спецыяльную прэмію Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва 2018 года атрымалі калектыў Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, калектыў Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, калектыў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа і калектыў народнага сямейнага ансамбля “Сваякі”.
  • Лаўрэатамі прэміі сталі аўтарскі калектыў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, творчы калектыў былых малалетніх вязняў фашызму “Лёсы” і народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”.
  • Таксама спецыяльную прэмію атрымалі вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народны артыст Беларусі Віктар Манаеў і ўладальніца тытулаў “Міс Беларусь – 2018” і “Міс свету Еўропа” Марыя Васілевіч.
  • Аляксандр Лукашэнка ўручыў спецыяльную прэмію “Беларускі спартыўны Алімп” 2018 года – у памеры 100 базавых велічынь кожнаму – старшаму трэнеру-выкладчыку па спорце аддзялення скачкоў на батуце Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №3 Ірыне Бараноўскай, намесніку загадчыка аддзела спартыўнага вяшчання закрытага акцыянернага таварыства “Другі нацыянальны тэлеканал” Барысу Герстэну і спартсмену-інструктару беларускай нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Вользе Мазуронак.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?