Вы тут

Колькі можна зарабіць у Баранавічах і раёне?


Паводле інфармацыі дзяржаўнай службы занятасці, баранавіцкая аб'яднаная газета «Наш край» прааналізавала вакансіі, якія існуюць у рэгіёне.


Усяго тут патрабуюцца 1762 работнікі розных галін. У агульнарэспубліканскім банку размешчана 1109 вакансій па горадзе і 653 па раёне.

З павелічэннем 1 студзеня мінімальнага заработку ўзровень самых нізкааплатных прафесій на поўную стаўку узрос з 305 да 330 рублёў.

Адна з самых апошніх вакансій з заробкам у 330 рублёў у раёне з'явілася 4 студзеня. Аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных фермаў з агульнай сярэдняй адукацыяй патрабуецца на Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў у вёсцы Цяплівады. З такой жа сціплай аплатай працы шукаюць інжынера-праграміста з вышэйшай адукацыяй у Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча ў вёсцы Ястрамбель.

З заробкам у 330—350 рублёў размешчана 40 вакансій у Баранавіцкім раёне.

Ад 1000 рублёў — 7 аб'яў. Самая «гарачая» ад 27 снежня 2018 года. Начальнік, які патрабуецца ў Баранавіцкае райпо (аг. Мір), павінен мець вышэйшую адукацыю. Кіроўцу аўтамабіля ААТ «Волахва-транс» з такім жа заробкам не могуць знайсці з 27 снежня 2017 года.

Што датычыцца вакансій па горадзе, то зарплату ад 1000 рублёў абяцаюць 23 саіскальнікам, сярод якіх большая частка — швачкі.

Наймальнік ЗАТ «Беллестэхмантаж» гатовы заплаціць галоўнаму бухгалтару 3000 рублёў. Патрабаванняў да кандыдата нямала: вышэйшая адукацыя, працоўны досвед ад 8 гадоў, дадатковы вопыт у аўдытарскай кампаніі з міжнароднай акрэдытацыяй ад 3 гадоў і многія іншыя. Астатнія высокааплатныя вакансіі па горадзе размешчаны на сайце значна раней, у лістападзе і кастрычніку 2018 года.

Загаловак у газеце: Бухгалтар у цане

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».