Вы тут

Што хвалюе жыхароў Ляхавіцкага раёна?


Першы сёлета рабочы візіт у Ляхавіцкі раён для дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леаніда Цупрыка быў па-дзелавому насычаным. Традыцыйна прыём грамадзян па асабістых пытаннях парламентарый праводзіў сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Леанідам Калбасам.


Пяць зваротаў паказалі даволі шырокую тэматыку праблем, якія хвалююць людзей, паведамляе раённая газета «Ляхавіцкі веснік». Напрыклад, узнімаліся пытанні, якія датычыліся закрыцця Зубелевіцкага сельскага клуба, добраўпарадкавання вуліцы Першамайскай у райцэнтры, праблемы спажывецкага кааператыва «Сучасны дом». Адным з заяўнікаў была агучана прапанова па новым парадку аплаты дарожнага збору, што цяпер вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Леанід Цупрык уважліва выслухаў усіх, хто звярнуўся да яго са сваімі пытаннямі і праблемамі. Па некаторых з іх адразу былі дадзены тлумачэнні. Частка зваротаў патрабуе дадатковага вывучэння. Член парламента і старшыня раённага Савета дэпутатаў у найбліжэйшы час удакладняць пэўныя акалічнасці і нюансы, звязаныя з магчымасцю вырашэння ўзнятых праблем.

Што датычыцца культурнага жыцця ў вёсцы Зубелевічы, то, як запэўніў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алег Траццяк, плануецца, што вяскоўцы змогуць карыстацца будынкам клуба для арганізацыі вольнага часу і адпачынку. Тут будуць праводзіцца як мерапрыемствы, наладжаныя сельскай бібліятэкай, так і выязныя. Адным словам, было б жаданне — а магчымасці застаюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».