Вы тут

У нядзелю значна пацяплее, месцамі да плюс 3 градусаў


На гэтым тыдні ў нашай краіне ўсталявалася сапраўднае зімовае надвор'е. Тэмпературны фон утрымліваўся ў асноўным на 3—7 градусаў ніжэй за кліматычную норму, а ў начны час тэмпература паветра месцамі апускалася да мінус 15—20 градусаў. Цяпер на большай частцы тэрыторыі краіны вышыня снежнага покрыва складае ад 10 да 32 см, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах снегу менш. Але ў выхадныя дні надвор'е будзе мяняцца. У нядзелю атмасферныя франты прынясуць ападкі і пацяплее, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень у краіне захаваецца марознае надвор'е, месцамі пройдзе невялікі снег, на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра будзе ад мінус 5 да мінус 11 градусаў.

У першы дзень выхадных будзе халоднае надвор'е. Так, у суботу да нас прыйдуць франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з боку паўночнага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. Месцамі чакаецца слабая мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ў асноўным 4—11 марозу, па ўсходзе краіны — да мінус 12—15 градусаў. Удзень будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

А вось у нядзелю тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам франтальных раздзелаў і цёплых паветраных мас з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж. Удзень значна пацяплее, чакаецца ад трох градусаў марозу да трох цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак надвор'ем таксама будуць кіраваць атмасферныя франты.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».