Вы тут

Са «Звяздой» збываюцца мары


У кожным жарце ёсць доля... жарту: і сапраўды — выйграць па латарэйным білеце аўтамабіль — прыкладна тое ж, што па чыгуначным — цягнік. То-бок, гэта — вельмі складана! Са звяздоўскімі прызамі ўсё куды прасцей. Да таго ж — ніякіх расходаў (хіба — на канверт)...


Вы зразумелі: днямі ў рэдакцыі адбыўся традыцыйны розыгрыш прызоў.

Як ён праходзіць, нашым даўнім чытачам нагадваць не трэба, нядаўнім — хіба коратка, «праз коску». Такім чынам кожны, хто аформіў падпіску на «Звязду» на квартал або паўгоддзе, пры жаданні можа запоўніць невялічкую картку-купон (яны друкуюцца на працягу падпісной кампаніі ў пятнічных нумарах) і даслаць на адрас газеты. Тут, у рэдакцыі, усе атрыманыя карткі рэгіструюцца і сартуюцца па абласцях і горадзе Мінску з тым, каб гарантаваць атрыманне прызоў у кожным рэгіёне краіны.

А далей, як той казаў, справа тэхнікі: лёс прызоў для падпісчыкаў вырашаць самі падпісчыкі, дзелавыя партнёры газеты — паштавікі, работнікі «Белсаюздруку», адным словам — госці. Гэтым разам сярод іх былі намеснік дырэктара УП «Мінскаблпошта» Алена Ішчук, а таксама пастаянныя чытачы «Звязды» Людміла Сідарэвіч, Іван Астроўскі і Георгій Каралёнак (на здымку).

Менавіта яны, па чарзе, выцягвалі з чароўнага капелюша шчаслівыя купоны, агучвалі прозвішчы будучых уладальнікаў прызоў — з Брэстчыны, Віцебшчыны, Гомельшчыны...

Зразумелае хваляванне ўзнікла, калі чарга дайшла да Мінска, бо Людміла Яўгенаўна, якая выцягвала купон, напэўна ж, хацела б выцягнуць свой (і шанц гэтакі быў). Але... «Каралёнак... Георгій, — зачытала яна прозвішча, і ў Георгія Георгіевіча, які сядзеў амаль што насупраць, у здзіўленні стаў выцягвацца твар... Як і ў іншых прысутных, бо падобных сюрпрызаў, здаецца, яшчэ не было!

Такім чынам, падарункавы сертыфікат універмага «Беларусь» на суму 100 рублёў выйгралі:

  • Васіль Васілевіч Дударэвіч, в. Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці;
  • Галіна Уладзіміраўна Ціханенка, г. Чашнікі Віцебскай вобласці;
  • Наталля Віктараўна Пугачэўская, г/п Акцябрскі Гомельскай вобласці;
  • Ірына Канстанцінаўна Кунцэвіч, в. Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • Ганна Сцяпанаўна Туніловіч, г/п Глуск Магілёўскай вобласці;
  • Леакадзія Канстанцінаўна Балашка, г. Валожын Мінскай вобласці;
  • Георгій Георгіевіч Каралёнак, г. Мінск.

Суперпрыз — падарункавы сертыфікат на суму 300 рублёў універмага «Беларусь» — выйграла Любоў Канстанцінаўна Сыраквашка з в. Брадзец Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці.

...Сярод звяздоўскіх прызоў, на жаль, не кватэры ў сталіцы, не асабнякі на Нарачы (дойдзе, магчыма, і да іх), не аўтамабілі... Гэтым разам — грошы, якія, спадзяёмся, дапамогуць шчасліўчыкам спраўдзіць пэўныя мары, купіць сабе што-небудзь — на добры ўспамін.

Тым жа, каго ўдача абмінула, яшчэ раз скажам: не засмучайцеся, выпісвайце газету, дасылайце карткі. Шанц на выйгрыш заўсёды ёсць. Ва ўсякім разе сярод уладальнікаў сертыфікатаў мы не сустрэлі знаёмых прозвішчаў: усе, здаецца, выйгралі ўпершыню?

Што цікава — дык сярод шчасліўчыкаў аказаліся яшчэ і... мы. Як у анекдоце: жонка на другі дзень Каляд вяртаецца дадому пад раніцу і ў новым футры. «Дзе ўзяла?! — грозна пытае муж. — Накалядавала».

Вось і звяздоўцы ў той дзень сыходзілі з працы з цукеркамі, смачным дамашнім печывам, адмысловымі вершамі... Адна толькі розніца — не мы хадзілі па хатах з віншаваннямі-пажаданнямі, госці (свята ёсць свята!) завіталі да нас.

Афіцыйна:

Арганізатарам рэкламнай гульні «Удалы шопінг са «Звяздой» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.

Рэкламная гульня «Удалы шопінг са «Звяздой» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 04.12.2018 г. (пасведчанне № 3440) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 7 снежня 2018 года да 19 лютага 2019 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» на першы квартал або першае паўгоддзе 2019 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 190 падпісчыкаў. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».