Паўтара года назад мы з жонкай пабраліся шлюбам, абодва ўпершыню. Нядаўна нашай дачцэ споўніўся год, а ў мяне скончылася адтэрміноўка ад службы ў арміі ў сувязі са станам здароўя. Ці маю я права цяпер не пайсці ў войска з прычыны нараджэння дачкі і на які час? Мае бацькі, дарэчы, пенсіянеры, аднак у іх, акрамя мяне, ёсць яшчэ паўналетнія сын і дачка. Ці магу я атрымаць адтэрміноўку як кармілец сваіх родных?
Л. Г., г. Мінск
На пытанне адказвае Дар'я ГРЫЦКЕВІЧ, галоўны спецыяліст упраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Беларусі:
— Падставы, па якіх даецца адтэрміноўка ад прызыву грамадзян на ваенную службу, службу ў рэзерве, вызначаны артыкулам 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» (далей — Закон). Для вас прычынай адтэрміноўкі будзе з'яўляцца ўтрыманне жонкі і дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Пры гэтым тэрмін дзеяння адтэрміноўкі скончыцца, калі малой споўніцца тры гады.
Адтэрміноўкай ад прызыву ў армію, згодна з Законам, могуць стаць наступныя прычыны:
Заканадаўствам вызначана, што адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, па сямейным становішчы даецца грамадзяніну, які мае:
Апошні пункт мае сілу як падстава для адтэрміноўкі ад арміі, калі ў непрацаздольных старых адсутнічаюць іншыя працаздольныя асобы, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі і абавязаны ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны ўтрымліваць названых членаў сям'і і клапаціцца пра іх незалежна ад таго, пражываюць яны разам або асобна. Або калі працаздольныя асобы ёсць, аднак яны праходзяць тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, альтэрнатыўную службу.
У вашым выпадку тое, што вы клапоціцеся пра двух непрацаздольных бацькоў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, не можа стаць безумоўнай прычынай для адтэрміноўкі па сямейным становішчы. Нават калі ўрачэбна-кансультацыйная (рэабілітацыйная экспертная) камісія прыме рашэнне аб іх патрэбнасці ў пастаянным чужым доглядзе і яны не знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, вы маеце паўналетніх брата і сястру, якія таксама абавязаны ўтрымліваць непрацаздольных членаў сям'і, дасягнуўшых пенсійнага ўзросту.
Звяртаю вашу ўвагу, што рашэнне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, прымаецца раённай (гарадской) прызыўной камісіяй.
Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdаrоk@zvіаzdа.bу. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста і іншых устаноў мы будзем шукаць на іх адказы.
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.