Вы тут

Орша: унікальны шанц для рэгіёна


Магчымасцю скарыстацца льготамі Указа Прэзідэнта № 506 аб развіцці Аршаншчыны ўжо зацікавіліся бізнесмены. Пра тое, як найбольш эфектыўна выканаць указ, днямі ішла размова ў Віцебскім аблвыканкаме.


Фота: boris-mavlyutov.livejournal.com

Паводле слоў першага намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргея Паца, у першы ж рабочы дзень новага года дзелавыя людзі пачалі звяртацца па каментарыі, інфармацыйныя даведкі, парады. Напрыклад, наконт таго, як сертыфікаваць прадукцыю і паслугі, як працаваць на льготных умовах. Інтарэс назіраецца не толькі з боку мясцовых прадпрымальнікаў, яго праяўляюць прадстаўнікі бізнесу з Віцебска і сталіцы. (Дарэчы, на наступны дзень у Віцебску арганізавалі сустрэчу і з кіраўнікамі суб'ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі.) Прадстаўнік райвыканкама выказаў меркаванне, што і замежныя інвестары таксама будуць зацікаўленыя ўкласці грошы ў развіццё рэгіёна, бо зарабіць можна параўнальна больш, эканомячы пры выплаце падаткаў. Ёсць і іншыя прэферэнцыі.

Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці Валерый Лабацэвіч нагадаў, што бонусы гарантаваныя не ўсім. У прыватнасці, калі будзе весціся выключна гандаль, ніякіх паслабленняў чакаць не даводзіцца. А вось, напрыклад, калі прадпрыемства ці індывідуальны прадпрымальнік, зарэгістраваныя ў Аршанскім рэгіёне, вырабляюць там прадукцыю, аказваюць паслугі, то гарантуецца памяншэнне падатковай стаўкі...

Падаткавік выказаў надзею, што павелічэнне падатковай выручкі — гэта стабільныя паступленні ў бюджэт, якія будуць павялічвацца. Так, сам узровень падаткаў знізіцца, але тых, хто іх заплаціць, будзе больш. Адпаведна, і дзяржаве гэта больш выгадна.

Зразумела, у першую чаргу жыхары рэгіёна чакаюць, што з'явяцца новыя рабочыя месцы і годныя заробкі. Як канстатавала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Ірына Матвеева, летась 780 чалавек атрымалі работу. І сёлета гэта магчымасць з'явіцца амаль у 800 жыхароў раёна. Для іх ствараюцца рабочыя месцы на новых вытворчасцях і за кошт мадэрнізацыі існуючых.

Зарплата павінна быць напрамую звязана з прадукцыйнасцю працы, пра што не раз гаварыў і Прэзідэнт. Гэтае пытанне — у цэнтры ўвагі мясцовай улады, як і адпаведнасць новых рабочых месцаў патрабаванням часу.

Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч канстатаваў, што кіраўнік краіны сваім указам дае ўнікальную магчымасць развіцця Аршаншчыны. Гэта датычыцца і фінансавай дапамогі з рэспубліканскага бюджэту.

Праграму развіцця рэгіёна трэба рэалізаваць да канца 2023 года. «Эканамічны эксперымент» праводзіцца для таго, каб потым адпрацаванае рэалізаваць у іншых рэгіёнах. Галоўная ж мэта — павышэнне ўзроўню дабрабыту жыхароў глыбінкі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.