Вы тут

Завяршыўся X адкрыты Рэспубліканскі турнір па боксе памяці Генрыха Рыўкіна


Завяршыўся X адкрыты Рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Беларусі Генрыха Рыўкіна. Праходзілі спаборніцтва ў Магілёве з 15 па 19 студзеня ў спартыўным комплексе «Алімпіец». Цягам чатырох дзён баксёры 2001-2002 гадоў нараджэння выходзілі на рынг, каб вызначыць найлепшых у кожнай вагавай катэгорыі. Каля 70 спартсменаў узялі ўдзел у баях. Акрамя прадстаўнікоў нашый краіны, у турніры ўзялі ўдзел і замежныя каманды. Баксёры з Украіны, Літвы і Расіі годна выступілі на рынгу, але найлепшы вынік паказалі прадстаўнікі Беларусі, а ў прыватнасці баксёры з Магілёўскай вобласці.  


– Турнір прайшоў на высокім узроўні, хлопцы годна выступілі і пацешылі гледачоў яркімі двубоямі. Спаборніцтвы сталі першымі сур'ёзнымі выпрабаваннямі для нашых спартсменаў у новым годзе. Праз два тыдні адбудзецца першынства Магілёўскай вобласці па боксе сярод гэтай узроставай групы, а ўжо ў лютым дзеці выступяць на рэспубліканскім узроўні. Пасля чаго будзе праведзены адбор найлепшых баксёраў, якія будуць прадстаўляць нашу краіну на чэмпіянаце Еўропы, – адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Сідарэнка.


Андрэй САЗОНАЎ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Чорны пояс па таэквандо і светлы шлях па жыцці плыўца-параалімпійца.

Грамадства

Патрыятычны марафон, флэшмобы, велапрабегі. Якія мерапрыемствы запланаваны ў рэгіёнах у гонар Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга?

Патрыятычны марафон, флэшмобы, велапрабегі. Якія мерапрыемствы запланаваны ў рэгіёнах у гонар Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга?

Штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.