Вы тут

Некаторым бюджэтнікам павялічаны заробак


Заробкі некаторых катэгорый работнікаў у сферах адукацыі і аховы здароўя павялічаны з 1 студзеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2019 года № 36 «Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў».


Згаданай пастановай прадугледжана ўстанаўленне галіновых надбавак педагагічным работнікам (уключаючы асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу). На гэтыя мэты будзе накіроўвацца 5 % планавага фонду аплаты працы гэтых работнікаў. Памеры, парадак і ўмовы ўстанаўлення надбавак вызначаюцца Міністэрствам адукацыі па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам фінансаў. Таксама прадугледжана павелічэнне дзеючых памераў павышэння тарыфных акладаў памочнікаў выхавальнікаў (з 20 % да 25 %).

У сферы аховы здароўя павялічаны памер даплат урачам-спецыялістам (у тым ліку тым, якія з'яўляюцца кіраўнікамі) — з 20 да 24 % акладу; медыцынскім работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю, — з 13 да 16 % акладу; фармацэўтычным работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную фармацэўтычную адукацыю, устаноўлена даплата ў памеры 1 % акладу (дадаткова да ўстаноўленага з 1 верасня 2018 года павышэння тарыфных акладаў на 40 працэнтаў).

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: У новы год — з галіновымі надбаўкамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».