Вы тут

Выбіраем надзейную і бяспечную шклоабмывальную вадкасць для аўто


З надыходам устойлівых маразоў для аўтаўладальнікаў паўстае адна з надзённых задач — своечасова «ўзброіцца» праверанай і эфектыўнай вадкасцю для абмывання шкла ў халады, якую ў народзе называюць «незамярзайкай».


Большасць такіх вадкасцяў вырабляюць з раствораў спіртоў з вадой з дабаўленнем мыйных сродкаў, араматызатараў, фарбавальнікаў. У сучасных шклоабмывальных вадкасцях выкарыстоўваюць ізапрапілавы спірт, прапіленгліколь, этыленгліколі. Ізапрапілавы спірт дазволены да выкарыстання пры вытворчасці шклоабмывальных вадкасцяў.

А вось нелегальныя вытворцы выкарыстоўваюць для вырабу шклоабмывальнікаў метылавы спірт (метанол), адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Метылавы спірт мае слабы пах, яго не адрозніць ад этылавага (харчовага) спірту, ён танны і добра чысціць шкло. Пры гэтым варта ведаць, што метанол — моцная кумулятыўная атрута, якая валодае накіраваным дзеяннем на нервовую і сасудзістую сістэмы, зрокавыя нервы, сятчатку вока. Метылавы спірт можа выклікаць вострыя атручэнні са смяротным зыходам пры інгаляцыі, абсорбцыі праз непашкоджаную скуру, заглынанні; раздражняе слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў, вачэй. Паўторнае доўгае ўздзеянне метанолу выклікае галавакружэнне, болі ў вобласці сэрца і печані, прыводзіць да неўрастэніі, пагаршэння зроку, захворванняў органаў страўнікава-кішачнага тракта, верхніх дыхальных шляхоў, дэрматыту.

У адпаведнасці са спецыяльнай пастановай Міністэрства аховы здароўя вызначана абмежаванне колькасці метанолу ў нізказамярзальных шклоабмывальных вадкасцях у канцэнтрацыі не больш за 0,05 аб'ёмнага працэнта. Устаноўлена, што ў шэрагу выпадкаў гэтае абмежаванне не было выканана. Таму ў Беларусі забаронены абарот асобных шклоабмывальных вадкасцяў расійскай вытворчасці. Гэта датычыцца «ІСЕ DRІVЕ -30» (ТАА «ІВЕНТА»), «FrоzОK -30» (ТАА «Аўта-Хімічная кампанія»), «Сlеаn Wау -30» — (ТАА «ІВІЁН»), «GОLD STАR «Glеіd Ехреrt» -30» (ТАА «КлінГлас»), «MАSTЕR ІСЕ -30» (ТАА «Нортвуд»), «NОRD АСTІV -30» (ТАА «ПаралельЛімітэд»), «Патрыёт -30 °С» (ТАА «Альянс»).

Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя падкрэсліваюць, што вадкасць трэба набываць толькі ва ўстаноўленых месцах гандлю. Пры набыцці варта звярнуць увагу на інфармацыю на спажывецкай тары, вынесеную на этыкетку. Яна павінна змяшчаць звесткі аб вытворцы з указаннем адраса, тут павінна быць пазначана назва прадукцыі, яе прызначэнне, склад, адпаведнасць тэхнічным умовам, па якіх прадукцыя выраблена, тэрміны прыдатнасці, меры засцярогі. Тады «незамярзайка» насамрэч будзе без праблем, і для здароўя ў тым ліку.

(Ул. інф.)

Загаловак у газеце: «Незамярзайка» без праблем

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.